Знайсці
14.01.2022 / 21:51РусŁacБел

Перастаў адкрывацца сайт анлайн-праекта «Карта гвалту»

Праект «Карта гвалту» быў створаны для таго, каб дапамагаць дзяўчатам, якія сутыкнуліся з гвалтам. На сайце можна было падзяліцца ўласнай гісторыяй, ананімна і бясплатна атрымаць кансультацыю ад юрыста або псіхолага. 

Відаць, сайт проста адключаны ўладамі, бо недаступны ён і з-за мяжы. Што, мабыць, звязана з учарашнімі рэпрэсіямі супраць арганізацый «Геном» і «Радзіслава».

13 студзеня стала вядома, што раніцай у Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіКа правялі ператрус у 30-гадовай Дар'і Царык, дырэктара «Геному» і члена праўлення арганізацыі «Радзіслава», якая давала прытулак жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.

Жанчыну затрымалі, у той жа дзень над ёй адбыўся суд. Дар’ю пакаралі 8 суткамі арышту. Па якім артыкуле, дагэтуль невядома.

Пазней аказалася, што ператрусы прайшлі і ў іншых членаў праўлення «Радзіславы», а таксама іх сваякоў.

Дырэктарку арганізацыі «Геном» Дар’ю Царык арыштавалі на 8 сутак. Ператрусы прайшлі і ў яе калег

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930