Знайсці
01.12.2021 / 10:38РусŁacБел

У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ

У Арлоўскай вобласці ў музеі-запаведніку пісьменніка Івана Тургенева Спаскае-Лутавінава з-за ўрагану паваліўся 198-гадовы Тургенеўскі дуб — шквалісты вецер літаральна вырваў 30-метровае дрэва з зямлі, паведамляецца на сайце музея.

Фота з сайта музея

«Для ўсіх, хто любіць Спаскае, для калектыву музея, для мяне асабіста гэта незаменная страта, якую пакуль цяжка ўсвядоміць. Дуб, пасаджаны Іванам Сяргеевічам Тургеневым, быў не проста галоўнай прыроднай славутасцю сядзібы, гэта быў жывы сімвал любові да Радзімы. Пастаяць пад яго кронай і пакланіцца яму — па запавеце Тургенева — людзі прыязджалі з самых далёкіх куткоў Расіі і свету», — напісаў дырэктар музея Сяргей Ступін.

Тургенеўскі дуб з 2014 года быў унесены ў рэестр стараўзроставых дрэў Расіі. Лічыцца, што гэты дуб, які згадваецца Іванам Тургеневым у лістах і запісах, быў пасаджаны пісьменнікам у падлеткавым узросце падчас аднаго з прыездаў у радавы маёнтак.

У 2021 годзе Тургенеўскі дуб быў прызнаны галоўным дрэвам краіны. У лютым 2022 года ён павінен быў удзельнічаць у конкурсе «Еўрапейскае дрэва года».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031