Знайсці
30.11.2021 / 09:09РусŁacБел

У Вільні былы дэпутат трапіўся ў краме на незвычайным правапарушэнні. Хацеў атрымаць два еўра

Здарэнне адбылося ў панядзелак. Былы дэпутат, цяпер памочнік дэпутата Пятраса Гражуліса, 57-гадовы Нагліс Пуцейкіс трапіўся на незвычайным правапарушэнні, піша Delfi.lt.

Delfi

Ахоўнік крамы Norfa затрымаў мужчыну, які ўнёс у аўтамат па прыёме тары 20 бутэлек з налепленымі знакамі дэпазіту, а потым абналічыў атрыманы чэк на два еўра.

Мужчына не кампенсаваў нанесеную краме шкоду на два еўра. Ахоўнік выклікаў паліцыю. Тыя і высветлілі, што гэта былы дэпутат.

Пуцейкіс сказаў паліцэйскім, што ў сябе ў гаражы ён выявіў бутэлькі і вырашыў здаць іх. Ён запэўнівае, што нічога на бутэлькі не клеіў. Нават пасля размовы з паліцэйскімі Пуцейкіс не кампенсаваў нанесеную краме шкоду. Быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, прызначаная дата пасяджэння па гэтай справе.

У Літве ўжо некалькі год пры пакупцы вады, ці іншых напояў да цаны аўтаматычна дадаецца 10 еўрацэнтаў за тару. Калі на этыкетцы на бутэльцы ёсць значок (бутэлька са стрэлкай), гэта азначае, што тару можна здаць у тарамаце і атрымаць чэк, які потым абналічваецца ў касе. Сістэма ўведеная для паляпшэння стану экалогіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930