Знайсці
15.11.2021 / 11:13РусŁacБел

Мінчанка арыгінальна павіншавала маму, якая працуе на Камароўцы. Ролік стаў вірусным ВІДЭА

Усяго за адзін дзень гэта відэа паглядзелі больш двух мільёнаў разоў. На ім дачка адной з работніц Камароўскага рынку віншуе маму з днём нараджэння.

Мабыць, вялікі мядзведзь танцаваў з ёй так палымяна, што народ не змог пакінуць гэта без увагі. Onliner.by спытаў у вядучага акаўнта «Баба Рая», што гэта было.

- Прадавец з мясных шэрагаў адзначала дзень нараджэння. Жанчыну завуць Алена, яна даўно ў нас працуе. Яе дачка вырашыла зладзіць маме невялікае свята. Звязалася са мной, спытала, ці можа прывесці на рынак вялікага мядзведзя. Мы, вядома, былі не супраць. А я проста спусціўся і зняў, як усё гэта адбываецца, - распавёў стваральнік і аўтар легендарнага акаўнта Камароўскага рынку Іван Ткачук. — Выдатна, што чалавек захаваў уменне радавацца простым рэчам і шчыра весяліцца. Нам усім гэтага не хапае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930