Знайсці
24.10.2021 / 09:52

З наступнага года ў Беларусі плануюць вакцынаваць ад кавіду падлеткаў 12-17 гадоў

Паводле слоў намесніка міністра аховы здароўя, рашэнне прынята з улікам прагнозаў распаўсюджвання інфекцыі. Таму пры наяўнасці вакцыны прышчапляць будуць падлеткаў 12-17 гадоў.

Павялічыць

Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка на Беларусь-1, піша БелТА.

«Пакуль з 18-ці гадоў (прышчапляюць), але на наступны год мы ўжо запланавалі з улікам перспектывы пастаўкі вакцыны для дзяцей старэйшых за 12 гадоў. То-бок дзяцей ад 12 да 17 гадоў мы таксама плануем у наступным годзе вакцынаваць пры паступленні вакцыны», — сказаў Аляксандр Тарасенка.

Паводле слоў намесніка міністра, такое рашэнне прынята з улікам прагнозаў распаўсюджвання інфекцыі. «Ёсць разуменне, што мы, хутчэй за ўсё, будзем з гэтай інфекцыяй жыць не толькі ў найбліжэйшыя два гады, але, можа быць, заўсёды, як з грыпам, Міністэрства аховы здароўя ў нацыянальны каляндар прышчэпак ўнесла вакцынацыю супраць COVID-19 па эпідпаказах, то-бок на перыяд эпідэміялагічнай праблемы», — адзначыў ён.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30