Знайсці
22.10.2021 / 11:43

У Бабруйску адмянілі антыкавідныя абмежаванні на наведванне начных клубаў

У Бабруйску адмянілі ўведзеныя 18 кастрычніка абмежаванні на доступ наведвальнікаў у начныя клубы, на дыскатэкі, у казіно і іншыя забаўляльныя ўстановы.

Аб гэтым паведамляецца на сайце гарвыканкама ў пятніцу, піша Інтэрфакс.

З 20 кастрычніка з комплекснага плана мерапрыемстваў па прафілактыцы інфекцыі COVID-19 у Бабруйску выключаны шэраг пунктаў. У тым ліку той, што тычыцца доступу работнікаў і наведвальнікаў на дыскатэкі, у гульнявыя клубы, казіно, аб'екты грамадскага харчавання, начныя клубы, бары, більярдныя, боўлінгі, адкрытыя з 23:00 да 8:00.

Два дні таму бабруйскія ўлады дазволілі доступ у такія ўстановы толькі пры наяўнасці сертыфіката аб праходжанні поўнага курса вакцынацыі супраць COVID-19 або даведкі аб адмоўным ПЛР-тэсце. Цяпер гэтую норму адмянілі.

Акрамя таго, у Бабруйску, як і па ўсёй Беларусі, адмянілі абавязковы масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыяванне.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31