Знайсці
21.10.2021 / 18:49РусŁacБел

Вакцынацыя супраць COVID-19 занесена ў нацыянальны каляндар прышчэпак

Вакцынацыя супраць COVID-19 занесеная ў нацыянальны каляндар прышчэпак, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Пастанова Міністэрства аховы здароўя пашырае пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях. У яго ўнесеная вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 дарослых асоб ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых.

«Забеспячэнне бяспекі краіны, абароны здароўя насельніцтва, прадухілення распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Беларусі — прыярытэтная задача аховы здароўя», — падкрэслілі ў прэс-службе.

На сёння больш за 2 674 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 991 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930