Знайсці
12.10.2021 / 22:42РусŁacБел

Супраць Ціханоўскай і Латушкі распачалі справу за «самавольнае прысваенне ўлады службовай асобы»

Следчы камітэт распачаў справу па артыкуле 382 Крымінальнага кодэкса «Самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы» супраць Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі. Максімальнае пакаранне па ім — 2 гады калоніі.

Гэта рэакцыя ўладаў на шырокае прадстаўніцтва Ціханоўскай і Латушкі за мяжой.

«Абвінавачаныя Ціханоўская і Латушка па ўзгадненні з іншым удзельнікамі змовы праз парушэнне патрабаванняў Канстытуцыі Беларусі стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады і ўпраўленняў і прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой. І, працягваючы свае злачынныя дзеянні, уступілі ў перамовы з прадстаўнікамі замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый», — заявіў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч у эфіры «Беларусь 1». 

Гэта не першая крымінальная справа і ў Святланы Ціханоўскай, і ў Паўла Латушкі: абое яны фігуранты справы аб «стварэнні экстрэмісцкага фарміравання з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Ціханоўская да таго ж абвінавачваецца ў «падрыхтоўцы тэракту групай асоб».

У Нюрнбергу абмеркавалі план прызнання Лукашэнкі міжнародным тэрарыстам. Пра што дамовіліся?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930