Знайсці
13.09.2021 / 15:05РусŁacБел

65-гадовага мінчука другі раз за два месяцы пакаралі за каментары ў сацсетках

У судзе Партызанскага раёна Мінска вынесены прысуд 65-гадоваму Сяргею Барысёнку. Суд прызнаў яго вінаватым у абразе службовай асобы па арт. 369 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Вядома, што 13 снежня 2020 года Барысёнак праз «Аднакласнікаў» у адной з суполак пакінуў паведамленне пад фота старшага інспектара ДАІ М.Малахевіча, у якім утрымліваліся негатыўныя зняважлівыя выказванні.

Экспертыза палічыла гэты выраз абразай.

Барысёнак цалкам прызнаў сваю віну. Аднак зазначыў, што каментар пакінуў таму, што ў краіне чыніцца гвалт.

У выніку суддзя вынес наступны вырак: два гады хіміі. Таксама Барысёнак мусіць выплаціць матэрыяльную кампенсацыю 1 000 рублёў.

1 ліпеня яго ўжо каралі па гэтым жа артыкуле і прысудзіў яму два гады хатняй хіміі. Пацярпелым па справе быў участковы Міхаіл Жарыкаў.

9 снежня 2020 года Барысёнак пакінуў у адным з чатаў у «Аднакласніках» у дачыненні да міліцыянта таксама негатыўны каментар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930