Знайсці
20.04.2020 / 20:41 58

Бабуля, якая размаўляла з Лукашэнкам у царкве: Навошта маскі? Трэба баяцца Бога, а не каранавіруса

На Вялікдзень Лукашэнка наведаў храм у вёсцы Малыя Ляды, што ў Смалявіцкім раёне. Пасля набажэнстваў кіраўнік краіны выступіў з прамовай, затым пайшоў «у людзі». Наведнікам храма падарылі прэзідэнцкія шакаладкі, а Лукашэнка трохі пагаварыў з вернікамі. Масак не было ні на адным чалавеку: ні на прыхаджанах, ні на святарах, ні на ахове.

«Мы вас вельмі падтрымліваем, што вы не дапускаеце гэтай панікі! Дзякуй Богу, што вы не закрываеце заводы, фабрыкі! Дзякуй Богу, мы ўсе мусім працаваць і славіць Бога! І дзякуем за ўсе вашы дабрадзействы!», — радасна паведаміла Лукашэнку адна з прыхаджанак.

Непрыкрытае захапленне ў голасе жанчыны і вельмі трапныя падзякі адразу выклікалі шэраг каментараў, маўляў, кабета сто працэнтаў падстаўная.

«Наша Ніва» знайшла гэтую жанчыну. Таццяна Іосіфаўна — пенсіянерка, жыве ў Малых Лядах.

«На службу ж любы мог прыйсці. Проста трэба было быць у храме на гадзіну раней. Персанальна мяне ніхто не запрашаў, я сама прыйшла.

Мне цяпер ужо тэлефануюць нейкія людзі, кажуць: хто вам прамову напісаў? А ніхто нічога не пісаў, усе там казалі тое, што хацелі выказаць.

Уражанні ад сустрэчы ў мяне вельмі пазітыўныя. Без напружвання, без усякага фарсe. Не ўсё паказалі, канечне, але размова была нармальная, ведаеце, як вясковыя з вясковымі размаўляюць, — распавяла Таццяна Іосіфаўна.

— Я сказала, напрыклад, што нам, пенсіянерам, дзякуй Богу, жыць добра. Адно кепска — што пенсія раз на месяц. За цэнамі ў крамах не паспявае наша пенсія. А каб яе два разы на месяц давалі, дык жыві, не памірай!»

Таццяна Іосіфаўна расказвае, што яна былая рабочая. Сёння, кажа, у яе пенсія добрая, за 400 рублёў».

Таксама жанчына патлумачыла: маскі ў царкве не патрэбныя.

«Навошта маскі? Я ўвогуле не нашу. Я ж іду ў храм, дзе Бог жыве! Чаго мне баяцца? Адкрыйце Біблію, там сказана, што баяцца трэба Бога! Астатняе само сабою рассмокчацца!

А мы баімся каранавіруса, а не баімся Бога. Дык як жа мы жывем? Трэба жыць па Божых законах, і ўсё будзе добра, — паведаміла Таццяна Іосіфаўна. —

Я не ведаю, як вы там у горадзе жывяце, а мы жывем нармальна, звычайным вясковым жыццём, стасуемся адно з адным. У горад, калі ездзім, то і мы беражомся, на рынак не едзем, у вялікія крамы пакуль не ходзім.

Але ў нас гэтага страху, як у вас, гарадскіх, няма. Чаго вы калоціцеся? Едзьце ў вёску, папрацуйце на зямліцы нашай і не будзеце баяцца каранавіруса!»

Таццяна Іосіфаўна паўтарыла: прадпрыемствы закрываць нельга ані ў якім разе!

«Як вы гэтага не разумееце? Калі я на гарод не выйду, бо ў мяне каранцін, то што я пасля буду есці? Няўжо ж вы не гаспадары, людзі добрыя? Куды вы глядзіце? На Захад? Не трэба туды глядзець, глядзець трэба на сябе! Я прыхільнік прэзідэнта — ён малайчына, што нічога не закрыў! — паведаміла жанчына. —

Як жа вы так не навучыліся жыць? Вы ж без вёскі не пражывяце. А мы без вас — вёска без горада — пражывём!» 

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31