Знайсці
05.05.2007 / 18:4431РусŁacБел

Азаронку набілі пысу

Новымі скандаламі абрастае конкурс “Эўрабачаньня”.

Новымі скандаламі абрастае конкурс “Эўрабачаньня”, дакладней, беларускі ўдзел у ім. Як паведамляе інтэрнэт-сэрвіс news.mail.ru, пасьля першай рэпэтыцыі Дзьмітрыя Калдуна пра нешта паспрачаліся сябар і прадзюсэр сьпевака Філіп Кіркораў і кіраўнік беларускай дэлегацыі Юры Азаронак. І Кіркораў, ня доўга думаючы, даў ёмкую поўху намесьніку старшыні БТ. Азаронак узначальвае беларускую дэлегацыю на эўрапейскім поп-конкурсе.

Нібыта справа была ў артысьце з кіркораўскай падтанцоўкі — яна абслугоўвае Калдуна. Танцор прыхварэў, і прадзюсэр хацеў адправіць яго ў больніцу. А Азаронак ня даў сваёй машыны — з дэлегацыі ён адзін мае ў распараджэньні колы.

Мінулае выкарыстаньне расейскіх грошай для забесьпячэньня беларускага ўдзелу ў “Эўрабачаньні” (Ліка Агурбаш) прывяло да правалу. Сам Кіркораў у свой час таксама выступіў на “Эўрабачаньні” бяз посьпеху.

Калісьці Азаронак ужо зарабіў адну смачную аплявуху — ад Міколы Статкевіча, які ўрэзаў рэжысёру за фільм “Дзеці хлусьні”, у якім той таптаўся па беларускім нацыянальным руху, гістарычным сьцягу й гербе.

МБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930