«Белбуд» пабудуе 2 элітныя дамы ў раёне «Мінск-Арэны»
Метр каштуе $1800, для льготнікаў — $1500.
Контуры самага перспектыўнага мінскага мікрараёна — Лебядзінага — пачынаюць прамалёўвацца. Адзін за адным забудоўшчыкі абвяшчаюць пра пачатак будаўніцтва ў раёне пр. Пераможцаў. Мяркуецца, у жніўні ААТ «Белбуд» закладзе два новыя дамы непадалёк ад
— Жылыя дамы размяшчаюцца ў першай лініі забудовы праспекта Пераможцаў элітнага мікрараёна «Лебядзіны». Праектнае рашэнне забяспечвае камфортнае пражыванне жыхароў, — сказана на сайце забудоўшчыка. — Вышыня жылых дамоў, у якіх мы прапануем кватэры, — 8–16 паверхаў. Будынкі аб’яднаныя стылабатам, які стварае дакладную архітэктурную лінію і вылучае пешаходную зону. Палепшанае аздабленне фасадаў з выкарыстаннем люстранога шкла, падсвятленне надаюць дамам святочнасць, ствараюць рэспектабельны шарм.
Вышыня жылых паверхаў павялічаная да 3 метраў. Канструкцыя — маналітны каркас з запаўненнем вонкавых сцен газасілікатнымі блокамі. Агульныя плошчы кватэр:
Цэны на кватэры вар’ююцца. Сярод катэгорый грамадзян, на якіх разлічанае элітнае жыллё, выучаныя льготнікі і чаргавікі. Для тых, хто будуецца на агульных падставах, метр лічаць па $1800 (магчымыя зніжкі), для чаргавікоў, «якія не маюць льгот па бязвыплатнай перадачы жылля Мінгарвыканкаму», — $1610, для льготнікаў — $1500.
Аўтамабілі жыхароў будуць размяшчацца ў падземных