Знайсці
18.06.2012 / 10:4223РусŁacБел

Туркі хочуць пабудаваць 16-павярховы гатэль з казіно ў цэнтры Мінска

Магчымае месца будаўніцтва — на скрыжаванні вуліцы Валадарскага і Гарадскога вала.

Інвестары з усходу прыгледзелі яшчэ адзін участак у самым цэнтры Мінска.

Магчыма, у найбліжэйшы час на скрыжаванні вул. Валадарскага і Гарадскога Вала пачнецца будаўніцтва 16-павярховага гатэля.
Праект комплексу ARAS PALACE ўжо распрацавалі беларускія архітэктары. Яго эскізы з’явіліся на сайце прадпрыемства «Творчая майстэрня-7».

Гасцініца будзе размешчана на ўчастку, абмежаванай тэрыторыяй дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра, жылымі будынкамі і скверам, дзе ўсталяваны помнік Адаму Міцкевічу.

Як сказана ў апісанні праекта, комплекс будзе 16-павярховым. Два падземныя паверхі адведзеныя пад гараж-стаянку на 78 машынамесцаў. На першым паверсе размесцяцца вестыбюль, кафэ-бар і SPA-цэнтр. Другі паверх зойме казіно, на трэцім, акрамя гасцінічных нумароў, размесціцца рэстаран. 4–14 паверхі аддадзены пад нумары, на 15-м запраектаваныя шматфункцыянальныя залы, а на 16-м — начны клуб.

Інвестарам выступае турэцкая кампанія, зарэгістраваная ў канцы мінулага года як замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «АРАС Інвест».
Што тычыцца тэрмінаў рэалізацыі праекту, то пакуль яны дакладна не вызначаны. Як растлумачылі нам архітэктары, яшчэ ідуць перамовы паміж інвестарам і Мінгарвыканкамам.

Onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера