Знайсці
14.05.2012 / 13:05РусŁacБел

Цэны на загарадныя дамы знізіліся

«Штодзённік» адсачыў трэнды сталічнага рынку загараднай нерухомасці па выніках першага квартала 2012 года.

Чым бліжэйшы дом да МКАД, тым ён даражэйшы. Гэта аксіёма сталічнага рынку загараднай нерухомасці. І розніца ў кошце квадратнага метра, як паказвае практыка, тут можа быць ледзь не ў два разы.

Так, паводле дадзеных аналітыкаў групы кампаній «Твая сталіца», у першым квартале 2012 года сярэдняя цана прапановы прыватных домаўладанняў вар’явалася ад 465 даляраў за кв.м (для дамоў на адлегласці ад 31 да 50,9 км ад МКАД) да 867 даляраў за кв.м (для дамоў у зоне ад 0 да 15,9 км ад сталіцы). Катэджы, што траплялі ў «трыццацікіламетровую» зону ад Мінска (16–30,9 кіламетраў ад МКАД), іх уладальнікі ў сярэднім гатовыя былі прадаваць па 613 даляраў за кв.м.

Пры гэтым асноўная маса дамоў, якія паступілі на рынак у студзені-сакавіку гэтага года, 58%, знаходзілася менавіта ў самай дарагой з зонаў.
Яшчэ 29% займалі на рынку ў гэтым годзе прыватныя домаўладанні з «сярэдзінкі». Астатняе прыпала на загараднае жыллё, аддаленае ад МКАД больш чым на 30 кіламетраў.

Вядома, не толькі аддаленасць ад Мінска адбіваецца на прывабнасці і, адпаведна, цане загараднага жылля. У залежнасці ад напрамку кошт квадратнага метра ў катэджы таксама істотна адрозніваецца. І тут з пачатку года таксама адбылося невялікае карэктаванне сярэдняй цаны ў далярах у дачыненні да пікавага значэння ў лютым.

Напрыклад, самы дарагі кірунак ад Мінска — лагойскі.
У красавіка 2012 года сярэдні кошт квадратнага метра ў прыватным доме ўсталяваўся на ўзроўні 923 даляраў за квадратны метр, патаннеўшы адносна лютага на 159 даляраў. Крыху танней гэтай вясной можна было купіць домік у ракаўскім кірунку — у сярэднім за 811 даляраў за кв.м (827 даляраў — у лютым 2012) і ў маладзечанскім — 759 даляраў за кв.м (768 даляраў — у лютым) .

А вось мядзельскі кірунак, наадварот, падаражэў у параўнанні з лютым на 72 даляры.
У красавіку сярэдні кошт тут склаўся на ўзроўні 657 даляраў за кв.м. Крыху менш падняліся цэны да канца першага квартала 2012 года на катэджы ў слуцкім напрамку — да 625 даляраў за кв.м (+38 даляраў да лютага 2012). Трохі падаражэў і традыцыйна самы танны з кірункаў — пухавіцкі: да 462 даляраў за квадратны метр у красавіку з 448 даляраў у лютым.

На ўзроўні ў 699 даляраў склаліся сярэднія цэны на маскоўскі напрамак (722 даляры — у лютым). Больш за ўсё патаннела па выніках квартала загарадная нерухомасць у брэсцкім кірунку: на 256 даляраў з квадратнага метра. Так, у красавіку тут сярэдні кошт ўсталяваўся на ўзроўні 563 даляраў за кв.м, у той час як у лютым ён быў 819 даляраў.

Адны з самых танных катэджаў, паводле дадзеных Аналітычнага цэнтра агенцтва нерухомасці «Твая сталіца», прадаваліся ў Магілёўскім кірунку — па сярэдняй цане 487 даляраў за кв.м.

Што да прыватнай забудовы Мінска, то ў красавіку сярэднія кошты ў гэтым сегменце ўсталяваліся на ўзроўні 1422 даляраў за кв.м, патаннеўшы ў дачыненні да сакавіка на 85 даляраў, або прыкладна на 6%.

realty.ej.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера