Знайсці
24.01.2012 / 11:0745РусŁacБел

200 мінчукоў пратэстуюць супраць будаўніцтва двух дамоў для спецназаўцаў

Гарадскія ўлады хочуць ушчыльніць забудову Уручча і дадаць яшчэ два шматпавярховікі.

Жыхары мінскага мікрараёна Уручча-2 чарговы раз накіравалі зварот у адміністрацыю Першамайскага раёна з патрабаваннем не будаваць на зялёнай зоне два дамы для супрацоўнікаў спецназа. Такое рашэнне прынята на сходзе жыхароў.


Гарадскія ўлады плануюць забудаваць тэрыторыю сквера, які знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Шугаева і Русіянава, яшчэ з 2005 года. На ўсіх ранейшых грамадскіх абмеркаваннях людзі адназначна заяўлялі пра нязгоду з планамі будаўніцтва шматпавярховых дамоў на месцы зялёнай зоны, ушчыльную да існай жылой забудовы і накіроўвалі лісты-скаргі ў розныя інстанцыі.

Плануецца, што два жылыя шматпавярховікі будуць пабудаваны для супрацоўнікаў палка міліцыі адмысловага прызначэння (спецназа), якім патрэбна палепшыць свае жыллёвыя умовы. Дарэчы, спецназаўцы змогуць атрымаць ільготны крэдыт пад 5% гадавых.

Вынікам чарговага збору стаў калектыўны зварот грамадзян у адміністрацыю Першамайскага раёна Менска, пад якім падпісаліся ўсе прысутныя на зборы (каля 200 чалавек).

Удзельнікі збору нагадалі ўладам, што шчыльнасць насельніцтва ў мікрараёне ўжо цяпер у разы перавышае нарматывы і дасягае 766 чал/га; а шчыльнасць жыллёвага фонду — 14,048 кв. м/га. У генплане раён пазначаны як «раён з залішне высокай інтэнсіўнасцю шматкватэрнай забудовы».

Паводле Realt.Onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031