Першая «аголеная акцыя» адбылася ў Мінску ў 1962 годзе
Фелікс К. прабег па праспекце Леніна зусім голы.
Самая першая «аголеная» акцыя адбылася ў Мінску амаль 50 гадоў таму.
Тады зусім голы чалавек прабег па праспекце Леніна (цяпер Незалежнасці) ад кавярні «Вясна» (рог праспекта і вуліцы Камсамольскай) да будынку Ашчадбанка (цяпер Нацыянальны банк).Пра падрабязнасці акцыі распавёў «НН» пісьменнік Віктар Ледзенеў, відавочца той самай падзеі: «Бег тады мой сябар Фелікс К., і
ніякага палітычнага падтэксту акцыя не мела — мы проста паспрачаліся, любілі весяліцца.Фелікс прыехаў на таксоўцы да кавярні «Вясна», распрануўся ў аўто, адправіў машыну да будынка банка, а сам пабег.
Наша Ніва: І якой была рэакцыя мінакоў?
Віктар Ледзенеў: Усе былі ашаломленыя — уявіце, сярэдзіна дня — а па праспекце бяжыць аголены мужчына. Што праўда, прыгожы — ён быў спартовец.
Ніхто проста не паспеў зразумець, што гэта такое адбываецца.А колькі спартоўцу трэба, каб прабегчы гэтую адлегласць — літаральна пара дзясяткаў секунд. Таксоўка ля банка ўжо чакала.
НН: А як таксіст адрэагаваў?
ВЛ:
Рагатаў да ўпаду. Мы яму заплацілі пяць рублёў — вялікія грошы як на той час, а ён быў хлопец малады, і вельмі весяліўся разам з намі.А пасля мы адправіліся адзначаць падзею ў парк Горкага.
НН: Але побач знаходзіўся будынак МУС і КДБ, гэта не палохала?
ВЛ: Нас тады не хвалявала гэтае КДБ,
гэта цяпер усе запалоханыя, а тады КДБ было для нас чымсьці далёкім.Тым больш будынак быў на іншым баку — а бег Фелікс усё адно вельмі хутка. Але было весела, накшталт як схадзіць у лазню з патэфонам.
0
0
0
0
0
0
Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах
 13
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах
 13
«Беларускі нармалізаваны футбол». Найлепшыя твіты тыдня
 2
Як прыгожа сервіраваць велікодны стол у прыродным стылі
 1
Прэзідэнт Літвы не будзе накладаць вета на прыняты Сеймам закон аб абмежаваннях для беларусаў і расіян
 24
У Грэцыі суд апраўдаў журналіста, які раскрыў «таямніцу» сыходжання Жыватворнага агню
 18
«Тое, у чым я раней падазраваў беларускую апазіцыю, адбывалася ў коле «Рассупрацоўніцтва». Споведзь заснавальніка «Антымайдан. Беларусь», які кардынальна змяніў погляды
 31
Арына Сабаленка прайграла ў фінале турніру ў Мадрыдзе
 2
У Дзвіне каля Полацка злавілі вялізнага сома ФОТЫ
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера