Знайсці
08.03.2011 / 19:376РусŁacБел

КДБ адмовілася вярнуць тэхніку «НН»

Рэдакцыя атрымала адказ на сваё хадайніцтва.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала з Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці адказ на хадайніцтва ў справе вяртання камп’ютарнай тэхнікі.

У сваім хадайніцтве Рэдакцыя падкрэслівала, што адсутнасць тэхнікі, забранай падчас ператрусаў ў рэдакцыі, а таксама дома ў галоўнага рэдактара газеты Андрэя Скурко і ў фотакарэспандэнта «НН» Юліі Дарашкевіч, стварае перашкоды ў прафесійнай дзейнасці супрацоўнікаў. «НН» звярталася з прапановай вярнуць хаця б тую частку камп’ютараў, што болей не патрэбная ў мэтах следства.

Копіі звароту былі дасланыя ў Генеральную пракуратуру і пракуратуру Мінска. Адтуль раней прыйшлі паведамленні, што лісты пераскіраваныя для адказу ў КДБ.

У адказе з Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці за подпісам в.а кіраўніка палкоўніка Уладзіміра Калача паведамляецца, што «рэчы будуць вернутыя пасля правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў». І гэта прытым, што некаторыя з вынятых носьбітаў інфармацыі былі зусім пустыя.

На нашу думку, гэтыя зацяжкі сведчаць, што мэтай ператрусаў і вымання тэхнікі былі не толькі «следчыя дзеянні», але і жаданне ўскладніць працу незалежным СМІ.

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031