Знайсці
11.05.2010 / 18:3010РусŁacБел

Рэкламны ролік «Масакры»

З'явіўся рэкламны ролік «Масакры» — гатычнага фільму жахаў Андрэя Кудзіненкі. На экране «звярыная лютасць», «жарсць да шаленства», мядзвежая разня ў старажытным палацы — і аўтарская іронія...

На сайце «Беларусьфільму» з’явіўся рэкламны ролік «Масакры» — гатычнага фільму жахаў, прэм’ера якога мае адбыцца сёлета.

«Масакра» — фільм паводле матываў навэлы Праспэра Мэрымэ «Локіс». Але дзеянне стужкі перанесенае ў Беларусь пасля паўстання Кастуся Каліноўскага. Расейскі авантурнік прыяжджае ў сядзібу графа Пазуркевіча зрабіць агляд графскай бібліятэкі. Насамрэч, малады чалавек, вялікі аматар Пушкіна — толькі выдае сябе за навукоўца дый заляцаецца да графскай нявесты. Але гэта самае бязвіннае перавертніцтва ў карціне. Над родам графа пануе старажытны праклён — і ўсе госці стануць ахвярамі крывавай масакры.

Аляксандр Качан, сцэнарыст «Акупацыі» прыдумаў сюжэт карціны, а рэжысёрам выступіў апальны Андрэй Кудзіненка, адмыслова запрошаны на кінастудыю. Жанр карціны Кудзіненка акрэслівае як «бульба-хорар», гэта калі і страшна, і смешна.

Рэкламны ролік дэманструе «звярыную лютасць», «жарсць да шаленства», мядзвежую разню ў старажытным палацы — і аўтарскую дасціпнасць.

Здымкі стужкі праходзілі напрыканцы 2009 году, прэм’ера чакаецца летам.

Андрэй Расінскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930