Знайсці
21.04.2010 / 14:061РусŁacБел

Невыносны цяжар дабрачыннасці

На канцэрт «Добры фэст» 22 красавіка, сродкі ад якога пойдуць дзецям‑інвалідам, прададзена ўсяго некалькі дзясяткаў квіткоў.

На канцэрт «Добры фэст» 22 красавіка, сродкі ад якога пойдуць дзецям‑інвалідам, прададзена ўсяго некалькі дзясяткаў квіткоў.

На Захадзе дабрачыннасць — норма жыцця. Чаму ў Беларусі людзі так неахвотна адгукаюцца на заклікі дапамагчы абяздоленым?

Недахопу ў рэкламе «Добрага фэсту» няма — яна ідзе і ў метро, і на «Аўтарадыё», і ў інтэрнэце, і на сайце «НН». У абвестках падкрэсліваецца, што, набываючы білет, наведнік не толькі атрымае асалоду ад якаснай музыкі, але і дапаможа дзецям‑інвалідам з Чэрвеньскага дома‑інтэрната. Апроч таго, кожны глядач зможа зрабіць дарункі: прынесці цацкі, фарбы, альбомы для малявання ды іншыя патрэбныя дзецям рэчы.

Дый канцэрт сам сабою варты — удзел бяруць гурты першага эшалона: IQ48, Neuro Dubel, «Палац».

«Па‑першае, людзям на сябе грошай не стае, — лічыць тэле‑ і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, вядомая дабрачыннымі акцыямі ў інтэрнэце. — Па‑другое, у нас складаны механізм пералічэння грошай. У дабрачыннасці шмат значыць парыванне — сёння чалавек прачытаў інфармацыю пра хворае дзіця, запаліўся жаданнем, а заўтра ўжо забыў, не дайшоў да банка. А калі б была ў кожнага магчымасць, напрыклад, пералічваць грошы з дапамогай мабільніка, карыстацца веб‑кашальком, было б інакш».

Спадарыня Лісіцкая лічыць, што сітуацыя з «Добрым фэстам» вынікае і з агульнага становішча з музычнай культурай у краіне: «Малы медыйны рынак, у якім мала запатрабаваныя нешматлікія якасныя гурты, няма ратацыі слухачоў, прыхільнікаў…

І агульнае пагардлівае стаўленне «да свайго», — кажа яна.

Арганізатары фэсту мяркуюць, што адыграў ролю непамысны збег абставінаў: вялікія выходныя і трагедыя ў Польшчы, якая моцна ўскалыхнула людзей.

Яны спадзяюцца, што актыўнае набыццё квіткоў пачнецца, як звычайна, у апошнія перад канцэртам дні.

ПК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031