Знайсці
04.05.2024 / 08:2726РусŁacБел

Дэпутат Клішэвіч пра фота, дзе паказвае сярэдні палец: Ім пашанцавала, што я быў не на машыне

Фота, пра якое гаворка, было зроблена ў Мінску на праспекце Незалежнасці 20 жніўня 2020 года. Дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч паказаў фак аўтамабілістам на праспекце, якія сігналяць і выкрыкваюць словы асуджэння.

Тое самае фота, дзе Клішэвіч паказвае сярэдні палец

На стрыме ў прапагандыста Рыгора Азаронка Клішэвіч згадаў гэту сітуацыю. Жэст ён паказаў, бо «зневажалі ўсялякімі нецэнзурнымі словамі».

«Натуральна, усякі беларускі, рускі мужык міма такога не пройдзе. Канечне, ім проста пашанцавала, што я быў на веласіпедзе, а не на машыне. Калі б гэта было недзе ў стыкавой сітуацыі, то магло скончыцца інакш і фатаграфіі маглі б быць іншыя», — дзерзка заявіў дэпутат.

Клішэвіч хваліцца, як супрацьстаяў пратэстоўцам. Скрын стрыму Азаронка

Ён кажа, што для яго і яго сям'і гэта фота стала гістарычным. І дадае, што не дазволіць пратэстоўцам, якія з'ехалі за мяжу, вярнуцца ў краіну.

Чытайце таксама:

Памятаеце актывістаў БРСМ, якія накінуліся на Орду падчас пікета за Лукашэнку ў 2020-м? Вось дзе яны цяпер

Дэпутат Клішэвіч прапануе вазіць айцішнікаў з рыдлёўкамі ў Хатынь

Клішэвіч і Баскаў з'ездзілі разам з расійскімі дэпутатамі ў непрызнаную Беларуссю Абхазію 

«Палатніка» Клішэвіча пусцілі ў Еўропу. Ён сустрэўся з партугальскімі таварышамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
14
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
18
0
Иван Минский./адказаць/
04.05.2024
Повезло тебе гопник, что тебя не подстрелили.
04.05.2024
Вы мне скажыце, калі іх так званы "эксперт" Марына Гецэвіч у судзе адказна заявіла, што любое слова, якое мае ў слоўніку пазнаку "грубае" ці "размоўнае" зьяўляецца нецэнзурным, то чаму яны не арыштоўваюць сваю братву, якая ўвесь час з тэлевізара нецэнзурна лаецца, бо, як вядома, мужык - у расейскай мове слова размоўна-зьніжанае, то бок як раз адпавядае крытэрыям нецэнзурнасьці "эксперта" Марыны Гецэвіч.
1
Алежка Г./адказаць/
04.05.2024
Клішэвіч не мужык.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031