Знайсці
11.04.2024 / 09:1512РусŁacБел

Зяленскі паабяцаў разбурыць Крымскі мост падчас новага контрнаступу

«Мы гэтага вельмі хочам», — сказаў украінскі лідар.

Узброеныя сілы Украіны падчас новага контрнаступу збіраюцца знішчыць Крымскі мост, які злучае Расію і анексаваны Крым, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Мы гэтага вельмі хочам», — сказаў украінскі лідар у інтэрв'ю нямецкай медыягрупе Axel Springer. Ён таксама дадаў, што ўдары будуць накіраваны не толькі на Крымскі мост.

«Гаворка ідзе пра аб'екты інфраструктуры, якія з'яўляюцца вайсковай цэллю. Гаворка ідзе пра масты, пра аэрадромы, з якіх узлятаюць самалёты», — удакладніў Зяленскі.

Паводле яго слоў, план новага контрнаступу ўжо складзены, але для яго рэалізацыі патрэбна вайсковая дапамога ЗША, у тым ліку сучасная зброя. Шанцы на поспех Зяленскі звязаў не з «колькасцю людзей», а якасцю ўзбраенняў, піша The Moscow Times.

Пра тое, што ўкраінская разведка рыхтуе трэці напад на Крымскі мост у першым паўгоддзі 2024 года, раней паведамлялі ўкраінскія крыніцы The Guardian. Па іх даных, ГУР Украіны ўжо валодае «большай часткай сродкаў для дасягнення гэтай мэты».

Кіраўнік ведамства Кірыла Буданаў адзначаў, што Расія добра абараняе Крымскі мост, але над гэтым пытаннем «працуюць».

Чытайце таксама:

Украіна распрацавала план новага контрнаступу — Зяленскі

Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны

Над Чорным морам упаў расійскі верталёт Мі-24

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
Улад/адказаць/
11.04.2024
Влад, у тебя от одной такой новости уже подгорает
1
Красавік/адказаць/
11.04.2024
Летний дождь, рускія самі ж і прадалі ўсе характарыстыкі маста. Дадзеныя прадаюцца ў даркнэце. Ніякіх там звышхарактарыстык няма. Заходняй зброяй далёкага дзеяння можна лёгка яго знішчыць, але Украіне пакуль такую зброю не даюць, але гэта пакуль.
11.04.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031