Знайсці
07.04.2024 / 11:231РусŁacБел

Андрэй Кураеў паведаміў, што яго аднавілі ў сане ва Усяленскім патрыярхаце

Протадыякан Андрэй Кураеў напісаў у сваім блогу, што яго аднавілі ў сане ва Усяленскім патрыярхаце. Паводле яго слоў, адпаведны ўказ ён атрымаў на сваю электронную пошту 5 красавіка, роўна праз 15 гадоў з моманту ўзвядзення ў сан протадыякана.

«Сам указ быў падпісаны 3 красавіка 2024 года. Але зноў жа ў гэты дзень 3 красавіка 2021 года быў указ патрыярха Кірыла аб пазбаўленні мяне сану (з мараторыем). Госпад, няўжо я Табе яшчэ патрэбен, што ты даеш такія «супадзенні»?» — напісаў Кураеў.

У красавіку 2023 года патрыярх Кірыл пазбавіў Кураева сану. Згодна з указам, святар вёў «дэструктыўную дзейнасць» і «не праявіў ні на словах, ні ў справах прыкметаў пакаяння».

У кастрычніку 2023 года Кураеў паведаміў, што пакінуў Расію.

Чытайце таксама:

«Для Гродзенскай дыяцэзіі гэта рэкорд па беларусізацыі». Што вядома пра новапрызначанага біскупа Гуляя

Папа прызначыў у Беларусі новага біскупа. У Гродзенскай дыяцэзіі чакаюцца перамены?

Беларускі святар адказаў на пытанне, ці можна пахрысціць ката

Святарам РПЦ загадалі штодня чытаць малітвы аб перамозе ў вайне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
Протоиерей/адказаць/
07.04.2024
Да кому он нужен сам по себе? Есть у него сан, или нет мало кого, а может и вообще никого, не волнует.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031