У расійскім Орску прарвала дамбу, эвакуююць тысячы жыхароў
У горадзе Орск Арэнбургскай вобласці прарвала дамбу, у выніку чаго пад пагрозай затаплення апынуліся каля 4 тыс. прыватных жылых дамоў, у якіх жывуць каля 10 000 чалавек.
Скрыншот з відэа
З-за гэтай надзвычайнай сітуацыі адміністрацыя горада абвясціла эвакуацыю «ў сувязі з пагрозай прарыву дамбы» у 18:00 паводле мясцовага часу. Жыхарам рэкамендавалі сабраць дакументы і эвакуявацца ў шэсць падрыхтаваных пунктаў часовага размяшчэння.
Орск — другі па велічыні горад Арэнбургскай вобласці з насельніцтвам каля 200 тысяч чалавек.
Раней у гэтым рэгіёне з-за паводкі былі эвакуяваныя больш за тры тысячы жыхароў. На 5 красавіка ў Арэнбургскай вобласці былі падтопленыя 1825 жылых дамоў і 5242 прысядзібныя ўчасткі ў 95 населеных пунктах.
Чытайце таксама:
Вёска на Гомельшчыне ператварылася ў востраў
Расія з-за санкцый не спраўляецца рамантаваць НПЗ, пашкоджаныя Украінай
«Не даўжэй, чым неабходна». Фінляндыя так і не адкрыла мяжу з Расіяй
Відаць, нездарма ва Украіне расійцаў оркамі клічуць.. Гісторыя Орска - з аднаго боку жывы анекдот, а з іншага - сапраўдная ілюстрацыя пра оркаў.