Знайсці
31.03.2024 / 23:4036РусŁacБел

Касманаўтка Васілеўская: У палёце дапамагае падтрымка Лукашэнкі

Першая беларуска, якая паляцела ў космас, выйшла ў эфір у камбінезоне з гіганцкім чырвона-зялёным сцягам і рассыпалася ў кампліментах да Лукашэнкі. 

Марына Васілеўская. Скрыншот «Беларусь 1»

Марына Васілеўская расказала на «Беларусь 1», што ўжо адаптавалася на МКС.

«Умовы размяшчэння на станцыі добрыя. Прыступіла да выканання праграмы палёту. Экіпаж станцыі дружны, прыняў нас з Алегам Навіцкім гасцінна, аказвае дапамогу як у бытавых пытаннях, так і ў правядзенні запланаваных эксперыментаў. Адчуваем увагу і добрае стаўленне ўсяго экіпажа. Праект адбыўся дзякуючы асабістаму ўдзелу прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Клопат і падтрымку кіраўніка дзяржавы адчуваю пастаянна, і гэта вельмі дапамагае мне ў касмічным палёце», — сказала яна.

@nashanivanews Як вам начос беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай на МКС? #мкс#космос#беларусь#лукашенко#александрлукашенко#беларусьновости#новостибеларусь#беларусьнавіны#космонавты♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Марына Васілеўская стала першай касманаўткай у гісторыі суверэннай Беларусі. Яна прыбыла на МКС 25 сакавіка на караблі «Саюз МС-25». У складзе каманды — ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканскі бортінжынер, астранаўт Трэйсі Дайсан. Працягласць працы экіпажа ЭП-21 на расійскім сегменце МКС складзе 12 сутак.

Чытайце таксама:

Колькі Лукашэнку каштавала адправіць у космас сваю касманаўтку

Лукашэнка хоча стварыць сваю Церашкову

Якія праграмы даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
50
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4
0
Улад/адказаць/
01.04.2024
Убачыў гэты кадр, і адразу падумаў: "Гэта нейкая пародыя?". Ёсць такі жанр пародый, калі ўсё прымае форму гратэску. Вялікія боты (як у Чарлі Чапліна) вялікая кепка, вялікі значок на грудзях, вялікія сцягі :))) Саша Барон Коэн (фільм "Дыктатар") таксама успомніўся.
01.04.2024
ПНХ  
0
агароджа /адказаць/
01.04.2024
пакінуты амерыканец, мо амерыканец з'елі, людажэры?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031