Знайсці
29.03.2024 / 22:2926РусŁacБел

«Шэрагі творчай інтэлігенцыі ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы» — міністр культуры

Сёння на сваё выязное пашыранае пасяджэнне сабраўся прэзідыум Савета Рэспублікі, абраўшы для гэтага даволі нечаканае месца — мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр. Тэмай пасяджэння было «грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцяў сучаснага грамадства», і пра гэта знайшлося што сказаць і міністру культуры Анатолю Маркевічу.

Паводле слоў Маркевіча, пагрозы перад беларускім грамадствам цяпер стаяць такія ж, як і 80 гадоў таму, то-бок у часы Другой сусветнай вайны. І каб ім эфектыўна супрацьстаяць, «мы павінны перш за ўсё атрымаць маральную перамогу, загартаваць свой дух, каб захаваць сябе і сваю краіну».

Для гэтага патрэбна выхоўваць перадусім у маладых беларусаў патрыятызм, асновай чаго з'яўляецца «любоў да бліжняга, да сям'і, старых і дзяцей, павага да нацыянальнай гісторыі і мовы, прытрымліванне традыцый народа». Але не ўсе праявы гэтага аднолькава карысныя, бо, на думку міністра, раней часта было так, што «за «новае слова» ў мастацтве выдаваліся творы, якія адлюстроўваюць цёмныя бакі жыцця, якія абуджаюць у чалавеку нізінныя інстынкты».

Хто аўтары такіх твораў, сумневу няма — ідэйныя апаненты цяперашняй улады, пра што Маркевіч гаворыць адкрытым тэкстам: 

«Уся гэтая духоўная атрута ўлівалася ў свядомасць маладых людзей з дапамогай рознага роду арт-праектаў, галерэй, культурных прастор, якія фінансаваліся псеўдамецэнатамі і заходнімі фондамі. Частка моладзі паддалася гэтаму разбуральнаму ўплыву і стала бяздумнай, але небяспечнай па сваёй разбуральнай сіле зброяй у руках замежных лялькаводаў».

Таму цяпер і вядуцца рэпрэсіі ў тым ліку супраць дзеячаў культуры, якія не ўкладаюцца ў пракрустаў ложак дзяржаўнай палітыкі:

«Мы вынеслі ўрокі з падзей 2020 года. Шэрагі творчай інтэлігенцыі ачышчаюцца ад асоб, якія падрывалі асновы дзяржавы, што іх выгадавала і карміла».

Моладзь жа, якая засталася ў руках рэжыму, «мы пастараліся ператварыць з гледачоў у актыўных удзельнікаў культурнага працэсу». Дзеля таго з лютага гэтага года Мінкультуры сумесна з Мінадукацыі рэалізуе праект «Урокі ў музеях», школьнікам дадзена права адзін раз на месяц бясплатна наведваць любыя музеі краіны.

Дзякуючы гэтаму, упэўнены Маркевіч, «мы разбурылі стэрэатып аб тым, што беларусы на працягу стагоддзяў былі шэрым, лапатным народам, і ўзмацнілі ў моладзі пачуццё гонару за сваю краіну».

У такім стылі Анатоль Маркевіч выказваецца не першы раз. Так, год таму, 22 лютага 2023 года, выступаючы на пасяджэнні калегіі Мінкульта, ён выказаў сваю пазіцыю яшчэ больш рэзка і лаканічна:

«Здраднікам не месца на сцэне, будзь то спецмерапрыемства або канцэрт у аграгарадку».

Чытайце таксама:

Што адбывалася на апошнім паседжанні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы — вытрымкі з пратакола

«Будзем глядзець, ці прымальная творчасць». Міністр культуры патлумачыў, як будуць выдаваць гастрольныя пасведчанні

Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду

Міністр культуры: Здраднікам не месца на сцэне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
26
Ха-ха
8
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
26
0
даведка/адказаць/
30.03.2024
Лукашенко на назначении сына Мечислава сказал, что узнал из биографических данных, что Маркевич - поляк.
0
даведка/адказаць/
30.03.2024
Маркевича зять очищал Шчучыншчыну от лиц, подрывавших устои государства, да сам помер прямо в РОВД.
0
Густав/адказаць/
30.03.2024
Vik, Ян Черчельски. Это запись из шлюбных книг костела. Поляк.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера