Знайсці
28.03.2024 / 09:391РусŁacБел

«Яндэкс Музыка» заблакавала старонку шалёна папулярнага беларускага выканаўцы Ap$ent

У Расіі Арсеній Кісляк (Ap$ent) не прызнаны Мінюстам замежным агентам і не ўключаны ў пералік «экстрэмістаў і тэрарыстаў», які вядзе Расфінманіторынг.

Музычны сэрвіс «Яндэкс Музыка» абмежаваў доступ да старонкі беларускага артыста Ap$ent (сапраўднае імя — Арсеній Кісляк), пішуць «Ведомості». Пры пераходзе на яе з'яўляецца апавяшчэнне аб тым, што старонка «недаступная на патрабаванне Раскамнагляду».

«Яндэкс Музыка» 27 сакавіка атрымала ад Раскамнагляду (РКН) афіцыйнае патрабаванне аб абмежаванні доступу да старонкі артыста Ap$ent, кажа яе прадстаўнік: «Мы звярнуліся ў РКН і Генпракуратуру па тлумачэнні прычын».

У іншых музычных стрымінгах — «VK Музыка», «МТС Музыка» і «Звук» профіль артыста Ap$ent пакуль даступны.

@nashaniva Ответ пользователю @Alexander У Расіі заблакавалі старонку шалёна папулярнага беларускага музыкі #постойаможноястобой?#стойможноястобой#беларусьновости#новостибеларуси#беларусь#музыка#можноястобой#яндексмузыка#навіны#навіныбеларусі♬ Можно я с тобой (can i come with you) - AP$ENT

Старонка Ap$ent у найбліжэйшы час будзе заблакаваная і ў «МТС Музыцы», распавёў суразмоўца ў гэтым сэрвісе.

У «VK Музыцы» ад каментароў адмовіліся. 

Самы папулярны трэк выканаўцы Ap$ent «Можна я з табой», ён уваходзіць у топ-чарты ўсіх расійскіх музычных сэрвісаў: на 27 сакавіка ён займае 2-е месца ў чартах «Яндэкс Музыкі» і «МТС Музыкі», 4-ю пазіцыю — у «VK Музыцы», а таксама 14-е месца ў чарце «Звуку».

На YouTube відэа з гэтай песняй мае больш за 7 млн праглядаў, яно займае 6-е месца ў рэйтынгу «100 найлепшых кліпаў» у Расіі на гэтым відэахостынгу.

Арсеній Кісляк (Ap$ent) доўгі час жыў у Беларусі. Песня «Можна я з табой», з ягоных слоў, была напісаная ў 2022 г. Тады жонка спевака Марыя была прысуджаная да года абмежавання волі праз абразы Лукашэнкі ў каментарах тэлеграма. Да выканання прысуду Арсеній і Марыя Кісляк эмігравалі ў Грузію.

Чытайце таксама:

Песня пра вымушаную міграцыю стала гімнам коцікаў: завірусіўся трэк беларускага спевака AP$ENT

Што слухаць па-беларуску? Топ папулярных песень у Spotify на роднай мове ПЛЭЙЛІСТ

«Дядя Саша, без обид, но вам никто не рад». Пагутарылі з беларускім спеваком AP$ENT, чые песні збіраюць мільёны праслухоўванняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
20
28.03.2024
пара бы ўжо адмовіцца ад расейшчыны ды ўсяго руzzкага з іх рэпрэсіўнымі сэрвісамі кшталту яндэкса, вк і гд, якія да таго яшчэ і збіраюць ды зліваюць усе вашыя дадзеныя з наўпроставым доступам да іх з кабінета на лубянцы. пачытайце апошнія кейсы ў рф, пачытайце іхнія законы за апошнія 5 гадоў, усё (нават ключы шыфравання яндэксу) захоўваецца на расейскіх серверах і пры неабходнасці ўсё гэта будзе на руках у таварышчы фсбэшніка.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930