Знайсці
26.03.2024 / 16:30РусŁacБел

У Мінску адкрылі справу аб банкруцтве буйной сеткі рэстаранаў

Эканамічны суд Мінска пачаў справу аб банкруцтве ТАА «СП Брусель». Гэтая арганізацыя належыць вядомай беларускай рэстараннай сетцы «Старамесны півавар». Кампанія вінная крэдыторам больш за 1 мільён рублёў.

otzovik.by

З заявай у суд звярнулася Інспекцыя па падатках і зборах па Маскоўскім раёне Мінска. Толькі бюджэту ТАА «СП Брусель» вінна падаткаў і пені больш за 800 тыс. рублёў.

Даўжнік з мая 2023-га знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі і не мае ні маёмасці, ні аб'ектаў нерухомасці, ні грошай на рахунках, каб аплаціць патрабаванні крэдытораў.

Канчатковае рашэнне па гэтай справе суд прыме ў чэрвені.

Мацярынскай кампаніі даўжніка — «Старамесны півавар» — належыць некалькі рэстаранаў. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы VK.com згадваюцца такія ўстановы, як Butler, «Старамесны півавар», Bruxelles, гастрапаб Bernardin і кафэ «ВееrЖа».

Чытайце таксама:

У Беларусі мяняецца закон аб рэкламе. Да чаго рыхтавацца блогерам і простым карыстальнікам сацсетак?

Сілавікі затрымалі адміністратара рэстарана Umami Neobistro ў Мінску

Папулярная мінская кавярня забараніла наведнікам прыходзіць з ноўтбукамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930