Знайсці
26.03.2024 / 21:0513РусŁacБел

Квіткоў на аўтобусы з Беларусі ў Літву не дакупіцца. Колькасць рэйсаў скарачаецца, цэны растуць

Калі на выездзе з Беларусі ў польскім кірунку — велізарныя чэргі, то на літоўскім — дэфіцыт квіткоў. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Дабрацца з Гродна ў ЕС — цэлая праблема

Пасля закрыцця Літвой яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю ў найбольш складаным становішчы апынуліся жыхары Гродна — яны вымушаныя рабіць вялікі круг, каб патрапіць у прыгранічныя Беласток або Друскенікі.

Каб дабрацца з Гродна ў Беласток, які знаходзіцца за 80 кіламетраў ад беларускага абласнога цэнтра, апошнімі днямі трэба каля 2 сутак, калі ехаць аўтобусам праз Брэст.

Нашмат хутчэй можна дабрацца да Вільні. Беларуска-літоўскую мяжу ў пункце пропуску «Беняконі» аўтобусы перасякаюць за 1,5—4 гадзіны.

Але тут існуе іншая праблема — дастаць квіткі на гэтыя аўтобусы. Найбліжэйшыя вольныя месцы на выезд з Гродна ў Вільню — на 9 красавіка.

У зваротным кірунку (з Вільні ў Гродна) вольныя месцы можна адшукаць толькі на пачатак красавіка. Па стане на 16 гадзін аўторка заставалася па адным вольным месцы на 2 і 3 красавіка. На 4 красавіка ўсе білеты ўжо таксама распрададзеныя.

На гэтым фоне растуць і цэны. Калі ў лютым 2023 года дабрацца з Гродна да Беластока можна было за 60 рублёў, то цяпер — за 120. У Вільню летась можна было даехаць за 70 рублёў, цяпер — за 130.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Чаму не хапае квіткоў?

Рэч у тым, што разам з закрыццём пунктаў пропуску «Райгарад — Прывалка» і «Лаварышкі — Катлоўка» Літва вырашыла скараціць колькасць дазволаў на перавозку пасажыраў. Праз гэта скарацілася колькасць рэйсаў паміж краінамі.

Апроч гэтага, была ўведзена забарона на перасячэння мяжы пешшу або на ровары. Такі метад пераходу праз мяжу быў папулярны не толькі ў жыхароў памежных населеных пунктаў, але і ў беларусаў, якія ехалі ў Еўропу на працу. 

Многія беларускія дальнабойшчыкі перасякалі мяжу на ровары, бо на іншым баку мяжы іх ужо чакалі фірмовыя мікрааўтобусы, на якіх іх давозілі да базы. 

Крыху прасцей дабірацца ў Вільню з Мінска. Некалькі вольных месцаў ёсць на 27 сакавіка. Кошт білетаў — 120-125 рублёў. Аналагічная сітуацыя і ў адваротным кірунку.

А вось жыхарам Баранавічаў не пашанцавала, рэйс Баранавічы—Вільня больш не ходзіць, жыхарам райцэнтра трэба ехаць з перасадкай у Мінску. Таксама больш нельга дабрацца прамымі рэйсамі ў Вільню з Пастаў.

Усё гэта вынікі таго, што Літва з 1 сакавіка забараніла рабіць нерэгулярныя перавозкі без дазволу.

А што, калі ляцець самалётам?

Сітуацыя з чэргамі і дэфіцытам білетаў давяла сітуацыю да абсурду. Самы хуткі спосаб дабрацца з Мінска да Варшавы — паляцець туды на самалёце. І гэта нават з улікам таго, што паміж гарадамі даўно няма прамога авіязлучэння і ляцець давядзецца праз Турцыю.

Фота: скрыншот з сайта aviasales.ru

Так, напрыклад, можна выляцець з Мінска ў Стамбул а 7-й раніцы і ўжо а 18-й або 19-й быць у Варшаве. Атрымліваецца, што нават з улікам перасадкі ў Стамбуле шлях на самалёце зойме каля 12 гадзін, што хутка ў параўнанні з праходжаннем мяжы на аўтобусе (у апошнія дні толькі на гэта часам сыходзіла больш за 40 гадзін).

Праўда, палёты з Мінска ў Варшаву — дарагое задавальненне. Квіткі ў адзін бок абыдуцца прыкладна ў 650—700 еўра (каля 2300—2500 рублёў).

Чытайце таксама:

На польскім кірунку чарговы антырэкорд з чэргамі з аўтобусаў. Колькі часу цяпер займае праезд праз мяжу

Чаму паток люксавых аўто ішоў праз Польшчу і як іх будуць увозіць цяпер

«На мяжы калапс». Польшча ўвяла абмежаванні па ўвозе аўтамабіляў праз беларускі пагранпераход

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
16
Ха-ха
10
Ого
10
Сумна
31
Абуральна
56
5
Праўдаруб/адказаць/
27.03.2024
А потым гэтыя ж еўрапейскія “партрёры” будуць са здзіўленнем казаць, а чаму гэта ў беларусаў не растуць сімпатыі да Еўропы? Усе гэтыя еўрапескія дэмакратыі здрадзілі беларускаму пратэсту і грамадству. Яны караюць простых беларусаў за дзеянні прэзідэнта, якога яны не прызнаюць, бо народ яго не выбіраў. Логіка іх максімальна кончаная
0
А калі падумаць/адказаць/
27.03.2024
Праўдаруб, Краіны Балтыі надта маленькія ў параўнанні з усходнімі суседзямі. Дазволіць вольны ўезд можа быць немагчыма проста кіруючыся пытаннямі бяспекі. Таму яны і скарачаюць стасункі, спрабуючы зменшыць уплыў з усхода. Ніякай здрады. Проста свае грамадзяне на першым месцы, як і павінна быць ў нармальнай краіне.
6
Максим Дизайнер/адказаць/
29.03.2024
Молодцы литовцы. Видел на вокзале в Минске этих новых эвропейцев на Литву. Нарадныя, усе прычосаныя, а в родовой избе в Жабинке толчок на улице сгнил. Как будто на у себя нельзя было жить нарадными и прычосаными.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930