Знайсці
26.03.2024 / 09:296РусŁacБел

«Ніякага сэксу і палітыкі». Свету паказалі першага андроіда-мусульманку, якая прытрымліваецца нормаў шарыяту

Па словах стваральнікаў, яна з'яўляецца першым гуманоідным робатам, цалкам створаным у Саудаўскай Аравіі, і таму яна павінна паводзіць сябе, як «сапраўдная саўдытка з уласцівымі абмежаваннямі ў правах». 

Андроід-мусульманка «Sara», цалкам створаная ў Саудаўскай Аравіі. Courtesy of QSS AI & Robotics

Штучная дзяўчына-мусульманка па імені Сара («Sara») — першы жаночы андроід у гісторыі Блізкага Усходу, які быў цалкам створаны і прадстаўлены ў Саудаўскай Аравіі.

Распрацоўшчыкі Сары з саудаўскай кампаніі QSS AI & Robotics распавялі выданню Business Insider, што іх новая мадэль прытрымліваецца нормаў шарыяту і «валодае нечым падобным да самасвядомасці».

«Сара ўсведамляе, што яна дзяўчына, што ёй 25 гадоў, што яе рост 162 сантыметры і што яна носіць саудаўскую абаю (традыцыйную арабскую жаночую сукенку. — «НН»).

Яна павінна быць мілай, не размаўляць на тэму палітыкі і сэксу, таму што мы ў Саудаўскай Аравіі і тут ёсць свае законы для жанчын», — заявіў генеральны дырэктар QSS AI & Robotics Элі Метры ў каментарах да Business Insider.

Па словах Метры, Сара свабодна размаўляе на арабскай і англійскай мовах, а праца самой штучнай дзяўчыны заснавана на вялікай моўнай мадэлі, спецыяльна распрацаванай для яе кампаніяй QSS AI & Robotics. 

«Мы не карысталіся даступнымі рашэннямі, як той жа ChatGPT. Мы распрацавалі ўласную нейрасетку, якая пераўтварае тэкст у галасавыя паведамленні, разумее вусную гаворку і добра разбіраецца ў культуры Саудаўскай Аравіі. Наша мадэль вучылася на велізарнай колькасці тэкстаў, напісаных у нашай краіне», — дадаў Метры.

Пры гэтым, як адзначае Business Insider, Сара з'яўляецца не адзіным андроідам, якога нядаўна паказала кампанія QSS AI & Robotics. Быў яшчэ штучны мусульманін па імені Мухамад («Muhammad»), які на сваім першым паказе паспеў патрапіць у скандал, бо выпадкова дакрануўся да попы рэпарцёркі выдання Al Arabia, чым выклікаў незадаволенасць у шматлікіх інтэрнэт-карыстальнікаў і нават абвінавачванні ў сэксуальных дамаганнях.

Чытайце таксама:

Першыя гуманоідныя робаты-працаўнікі з'явяцца на заводзе BMW

Хутка праграмісты стануць непатрэбныя, іх заменіць штучны інтэлект — кіраўнік NVIDIA

У Паўднёвай Карэі робат насмерць раздушыў чалавека. Выпадкова

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
1
Axel Justas/адказаць/
26.03.2024
Алег, ну дык і я пра тое. Нафтавыя радовішчы захаваюцца, але попыт на іх - не. І нашто ламбарджыні купляць, калі нічога больш не ўмееш?
1
Петр (Симон)/адказаць/
26.03.2024
Не удивительно. Всё как у людей.
   И будут у роботов религиозные конфессии. Будут крестовые походы за Гроб Главного  робота, своя Варфоломеевская ночь, храмы-мастерские со священными масленками. Будет различное ПО, и то ПО, что не правильное (по политическим мотивам), будет "DELETE", а экземпляры с особо защищенном "не правильном" ПО будут отключаться от энергии.
   Прогресс. Едрён-батон...
0
Алег/адказаць/
26.03.2024
Axel Justas, согласен с вами. Особенно радуют эксперименты по термоядерному синтезу в США.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930