Знайсці
22.03.2024 / 17:232РусŁacБел

Папулярныя ў Беларусі маркетплэйсы пачнуць працаваць у «ДНР»

Пра тое, што маркетплэйсы Ozon і Wildberries адкрыюць свае пляцоўкі ў самаабвешчанай «ДНР», на пляцоўцы форуму «Інтэграцыя-2024: перспектывы развіцця новых тэрыторый» паведаміў яе кіраўнік Дзяніс Пушылін.

Здымак ілюстрацыйны

«Разлічваем [на пачатак працы маркетплэйсаў] у найбліжэйшы час, запыты на тое, каб даць памяшканні і офісы ўжо атрыманыя, ідзе прапрацоўка тэхнічнага складніку», — цытуюць сепаратыста «Ведомости».

Выданне нагадвае, што ў пачатку сакавіка віцэ-прэм'ер Расіі Дзяніс Мантураў заявіў, што расійскія маркетплэйсы хутка могуць пачаць працаваць таксама на іншых анексаваных украінскіх тэрыторыях. Зараз тавары з іх у «ДНР», «ЛНР» і акупаваных частках Запарожскай і Херсонскай абласцей можна купіць у пасярэднікаў, якія дадаюць да кошту тавару ўласны працэнт.

Чытайце таксама:

Вядомыя брэнды бытавой тэхнікі сталі блакаваць паралельны імпарт у Расію

Напярэдадні пажару на складзе Wildberries пад Пецярбургам адбылася панажоўшчына двух бамбілаў

Маркетплэйс Ozon не справіўся з «чорнай пятніцай»

Залежнасць ад «Вайлдберыз»: тэма для жартаў ці сапраўдная праблема?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
22.03.2024
Спадзяюся ЕС і ЗША ўвядуць санкцыі як на ўладальнікаў расейскіх маркетплэйсаў так і на самі капманіі.
25.03.2024
Не будет их там. Читайте о реакции Озон и Вайлдберриз на бредни чеПушилина!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031