Знайсці
21.03.2024 / 17:174РусŁacБел

На вайсковых зборах медыкаў памёр ваеннаабавязаны

У Лепельскім раёне на вайсковых зборах медыкаў памёр ваеннаабавязаны, піша «Еўрарадыё». Паводле крыніцы выдання, у яго адарваўся тромб.

На вайсковых зборах. Здымак ілюстрацыйны

Каб пацвердзіць гэтую інфармацыю, карэспандэнт «Еўрарадыё» патэлефанаваў у некалькі вайсковых камісарыятаў у Віцебскай вобласці.

У Лепельскім і Аршанскім камісарыятах адказалі, што не «валодаюць такой інфармацыяй і не абавязаныя яе распаўсюджваць».

Але ў Віцебскім абласным ваенкамаце супрацоўніца пацвердзіла смерць ваеннаабавязанага медыка. Яна панаракала, што гэтая сітуацыя «нарабіла вельмі шмат шуму», а па больш падрабязную інфармацыю параіла звярнуцца да выканаўцы абавязкаў начальніка ваенкамата.

Ён, у сваю чаргу, таксама не адмаўляў факту смерці прызыўніка і расказаў, што «ёсць чалавек, які займаецца гэтымі пытаннямі [смерцю], і будзе лепш пагаварыць з ім».

У беларускім войску 11 сакавіка 2024 года пачалася праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых часцей. Як паведамляла прэс-служба Мінабароны, у ходзе праверкі запланаванае перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, а таксама прызыў ваеннаабавязаных з запасу.

Чытайце таксама:

Гомельскі ваенкамат расказаў, як будуць выглядаць SMS-позвы

Хрэнін: SMS-позвы будуць прыходзіць у ваенны час

У Рагачове і Карме праходзяць вучэнні тэрабароны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
21
Абуральна
7
1
Перкаэртр/адказаць/
21.03.2024
Дык гэты прызыў з запасу, які ўзрост ён прыхапіў ? Як з фота, дык там па 60 гадоў мужыкам. Адразу пытаньне, што прымусіла паставіць дзядуляў у шыхту ? Што насамрэч плянуе мазаічны, калі дзеля гэтага патрабуецца рэкрутаваць пенсіянераў ???
0
Вучэнні з баявымі стрэльбамі/адказаць/
21.03.2024
Усё што трэба ведаць пра зборы ў Беларусі, хапаюць абы схапіць чалавека, усё ў іх годныя, а пасля хаваць трэба. С..і
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
21.03.2024
Перкаэртр, марыянеткі не плянуюць нічога, яны выконваюць тое што ім загадваюць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031