Знайсці
20.03.2024 / 12:417РусŁacБел

Хрэнін: SMS-позвы будуць прыходзіць у ваенны час

Міністр абароны расказаў сёння ў Савеце Рэспублікі пра навацыі праекта закона «Аб змяненні законаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі».

Віктар Хрэнін. Фота: БелТА

Сенатары ўхвалілі сёння праект закона, які падрыхтавала Мінабароны сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Дакументам прадугледжана карэкціроўка 12 законаў, піша БелТА.

«Удасканальваецца сістэма воінскага ўліку, апавяшчэння і яўкі грамадзян на мерапрыемствы па прызыве.

Уводзіцца абавязак грамадзян у ваенны час і перыяд мабілізацыі з'яўляцца на пункты збору пасля абвесткі з дапамогай SMS-паведамлення. У мірны час SMS-паведамленне будзе дадатковай крыніцай інфармавання грамадзян.

Спрашчаецца парадак медыцынскага агляду грамадзян пры іх прызыве на вайсковую службу», — распавёў Віктар Хрэнін.

Змяняецца ўзрост першапачатковага прыёму грамадзян мужчынскага полу на вайсковы ўлік з 16 на 17 гадоў, што дазволіць максімальна наблізіць вынікі медыцынскага агляду грамадзян пры прыпісцы і прызыве на тэрміновую ваенную службу.

«Удакладняецца пералік ваеннаабавязаных, якім даецца адтэрміноўка ад прызыву па мабілізацыі, што дасць магчымасць атрымаць адтэрміноўку найбольш сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян, — адзначыў міністр.

Пашыраны пералік мерапрыемстваў воінскага ўліку і прызыву, пры якіх ваеннаабавязаныя вызваляюцца ад працы з захаваннем за імі месца працы, сярэдняга заробку і кампенсацыяй ім выдаткаў на праезд. Органы дзяржаўнай бяспекі надзяляюцца паўнамоцтвамі на складанне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях за няяўку без уважлівых прычын на мерапрыемствы па прызыве грамадзян, якія стаяць у іх на воінскім уліку».

«Узмацняюцца санкцыі за ўчыненне правапарушэнняў супраць парадку прыпіскі грамадзян да прызыўных участкаў, прызыву на вайсковую службу і воінскага ўліку.

Так, павялічваецца максімальны памер штрафу за правапарушэнні па воінскім уліку з 5 да 30 базавых велічынь (сёння 200-1200 рублёў).

Прадугледжваецца магчымасць удзелу грамадзян на добраахвотнай аснове ў выкананні работ абароннага характару ў мірны час. Выкананне такога віду работ будзе ажыццяўляцца на платнай аснове, з захаваннем сярэдняга заробку па месцы працы альбо з выплатай фіксаваных сум для непрацуючых грамадзян, — дапоўніў Віктар Хрэнін.

Ваенныя камісары цяпер будуць надзяляцца правам абмяжоўваць выезд за межы краіны грамадзян, якія парушаюць абавязкі па воінскім уліку і ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу.

Раней абмежаванне распаўсюджвалася на вайсковую службу і не тычылася катэгорыі «прызываюцца на вайсковыя зборы».

Чытайце таксама:

Гомельскі ваенкамат расказаў, як будуць выглядаць SMS-позвы

Парламент прыняў закон аб павестках у армію праз SMS

На паказальны суд над ухілістам у Пінскі ваенкамат прывялі малодшых школьнікаў. А сам ухіліст не прыйшоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
1
бабруйчанін/адказаць/
20.03.2024
З успамінау 83 гады таму хлопцы з беларускай вескі атрымалі загад- павесткі з'явіцца у райцєнтр у ваеныкамісаріат .На наступны дзень у райцентре ні ваенагакамісара ніякога камісара ні нкус ні чк ..нікога..Вярнулісь да радні у веску Пасля было .. шмат .." вогненая веска" ....Але яшче у 87 годзе калі ехау да цеткі у Прагу у анкеце пытанне Кто с вашей родни был на оккупированых территориях?? ВСЕ Беларусь беларус адказал..87 ні 37 таму паехау да цеткі а ні на " салаукі"))..
0
Ыван/адказаць/
20.03.2024
Шлите шлите. Побягу, валасы назад.
0
игнась/адказаць/
20.03.2024
Хрэнин, не сцы, цябе, Лукашэнку и увесь иснуючы дзяржауны лад будуць абараняць тыя 83 % якия прагаласавали "за".
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031