Знайсці
15.03.2024 / 22:1623РусŁacБел

Праблемы Маргарыты Ляўчук ва Украіне пачалі вырашацца

Спявачка Маргарыта Ляўчук, якая днямі запісала відэа, у якім расказала пра свае праблемы з атрыманнем украінскага ДНЖ, у новым відэа паведаміла, што цяпер яны нарэшце сталі вырашацца. 

Фота: інстаграм Маргарыты Ляўчук

Паводле слоў Ляўчук, яна нарэшце атрымала сваю страхоўку ва Украіне, якую раней не магла атрымаць па прычыне свайго беларускага пашпарта. Гэта ёй удалося зрабіць у страхавой кампаніі «Інтэр-плюс».

Сёння Ляўчук пайшла з гэтай страхоўкай ва ўкраінскую міграцыйную ўстанову, там яе аформілі і паабяцалі, што праз 15 дзён спявачка будзе мець украінскі дазвол на жыхарства.

За дапамогу ў вырашэнні праблем Ляўчук падзякавала беларускай дыяспары ва Украіне і выказала спадзяванне, што больш ніякіх перашкод для яе і іншых беларусаў, якія хочуць «людзьмі звацца», не ўзнікне.

Чытайце таксама:

«Навошта вы так з намі, з беларусамі?» Ляўчук расказала, што не можа атрымаць дазвол на жыхарства ва Украіне

Маргарыта Ляўчук выставіла гарачыя ФОТА з маладым чалавекам 

«А, пацук! Пацук!» Як працуе новае трэш-шоу Маргарыты Ляўчук

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
58
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
Сьмеццявік ін чардж/адказаць/
16.03.2024
Максим Дизайнер, Дрэнна працуеце, Максім. Калі ня возьмецесь за справу за гэты месяц зарплаты не атрымаеце. Нагадваю, ваша норма 120 каментаў за дзень, выдаленыя ня лічацца.
0
Кока/адказаць/
16.03.2024
Беларусы сапраўды ўнікальны народ! Я ў Нямеччыне бачу тысячы ўкраінцаў, і далека не толькі з Мелітопалю ці Херсону, якія збеглі з Украіны і баяцца нават падумаць пра вяртанне дамоў. Яны з’ехалі, а нашыя на іх месца прыехалі. Ну ці нармальныя, пытаюся?
1
Максим Дизайнер/адказаць/
18.03.2024
Кока

Беларусы всю историю с распада СССР плелись в хвосте за Москвой и Киевом с разницей в лет 20-30. То что в Минске появляется сейчас, в Киеве 20 лет назад уже было. Это создается искусственно.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031