Знайсці
07.03.2024 / 13:25РусŁacБел

Былы ўкраінскі палонны расказаў, як яго прадалі чачэнцам для наступнага абмену

Чачэнскія ваенізаваныя групоўкі купляюць ваеннапалонных, каб потым абмяняць іх на сваіх ва ўкраінскага боку. Аб гэтым The Times расказаў адзін з былых ваеннапалонных.

Сустрэча ўкраінскіх ваеннапалонных, якія вярнуліся на радзіму ў выніку абмену. 31 студзеня 2024 года. Фота: AP Photo/Danylo Pavlov

Па словах прэс-сакратара ўкраінскага каардынацыйнага штабу па абыходжанні з ваеннапалоннымі, з якім размаўлялі журналісты The Times, чачэнскія ваенізаваныя групоўкі актыўна скупляюць палонных украінцаў у іншых расійскіх вайсковых груповак.

«Былі выпадкі, калі яны куплялі нашых параненых у расейскага войска, везлі іх у сталіцу Чачні Грозны, а затым абменьвалі на сваіх», — цытуе выданне прадстаўніка Украіны.

Лічыцца, што на тэрыторыі Украіны знаходзяцца больш за 10 тысяч кадыраўцаў. У першыя месяцы канфлікту яны ўдзельнічалі ў цяжкіх баях у раёне Марыупаля, Севераданецка і Лісічанска. Але з таго часу іх удзел у асноўным зводзіцца да аховы парадку і лагістычных аперацый на аддаленні ад лініі фронту.

Знаходжанне ў тыле не дае кадыраўцам магчымасці самім захопліваць варожых салдатаў. Таму іх камандзіры, мяркуючы па ўсім, вырашылі купляць палонных, якіх потым можна абмяняць на чачэнцаў, якія знаходзяцца ва ўкраінскіх лагерах для ваеннапалонных.

Выданне прыводзіць гісторыю 41-гадовага Вячаслава Лявіцкага, якога ўзялі ў палон апалчэнцы так званай Данецкай народнай рэспублікі ў лютым 2023 года і пасля прадалі чачэнцам.

Мужчына атрымаў раненні абедзвюх ног і жывата падчас начнога налёту на яго пазіцыю ў лясах на поўначы ад Аўдзееўкі. Калі ён апрытомнеў, то некалькі дзён поўзаў па мерзлай зямлі ў пошуках астатніх байцоў свайго падраздзялення.

Калі ж Вячаслаў дабраўся да сваіх пазіцый, то яны ўжо былі захоплены праціўнікам. Мужчына патрапіў у палон. Паводле яго слоў, яму не аказалі ніякай медыцынскай дапамогі і білі рыдлёўкай, каб прымусіць раскрыць частату радыёхвалі, якую выкарыстоўваюць украінскія ваенныя радысты.

Вячаслаў Лявіцкі. Скрын відэа weukrainetv / YouTube

Аднак праз два дні Вячаслава адвезлі на чачэнскую пазіцыю за некалькі кіламетраў ад фронту і сказалі, што ён едзе ў Грозны. Як толькі ён прыбыў у сталіцу Чачні, яго адвезлі ў шпіталь, дзе ампутавалі часткі абедзвюх ног і абедзвюх абмарожаных рук.

Пасля выздараўлення Вячаслава са шпіталя перавезлі ў падвал, дзе ён утрымліваўся разам з 60 іншымі ўкраінскімі палоннымі, якіх рыхтавалі да абмену на пяцярых чачэнцаў. У чэрвені 2023 года мужчына вярнуўся дадому ў рамках абмену з 39 іншымі ўкраінцамі.

Публікацыю пра існаванне ў Расіі чорнага рынку ўкраінскіх ваеннапалонных глава Чачні Рамзан Кадыраў назваў «фэйкам». Раней Кадыраў агучыў колькасць байцоў з Чачні, якія знаходзяцца на фронце. Яна нібыта складае каля 8 тысяч чалавек. А ўсяго з лютага 2022 года на фронт з Чачні было накіравана больш за 38 500 чалавек.

Чытайце яшчэ:

Як насамрэч адбываюцца абмены. Гісторыя былога палоннага салдата Узброеных сіл Украіны

Расія выкарыстоўвае палонных байцоў УСУ як жывы шчыт? Зʼявіліся відэадоказы з-пад Рабоціна

Украіна перадала Расіі яшчэ аднаго палоннага беларуса

Украінцы абмянялі аднаго з палонных беларусаў, які ваяваў за Расію

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
12
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031