Знайсці
04.03.2024 / 19:272РусŁacБел

Вярхоўны суд ЗША дазволіў Трампу ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта

Вярхоўны суд ЗША адмяніў рашэнне суда штата Каларада аб забароне былому прэзідэнту Дональду Трампу балатавацца на пасаду прэзідэнта. Рашэнне будзе дзейнічаць па ўсёй краіне.

Фота: Дональд Трамп. Фота: Sue Ogrocki / AP

Суддзі штата Каларада раней вырашылі, што Трамп не можа быць уключаны ў бюлетэні як службовая асоба, якая брала ўдзел у «мяцяжы або паўстанні».

Адвакат Трампа сцвярджаў, што беспарадкі ў Капітоліі былі недастаткова сур'ёзнымі, каб кваліфікаваць іх як мяцеж, і што выказванні Трампа перад сваімі прыхільнікамі ў Вашынгтоне ў той дзень былі абароненыя яго правам на свабоду слова.

Адвакат таксама сцвярджаў, што суды не маюць права патрабаваць выключэння Трампа з выбарчага бюлетэня. 

Чытайце таксама:

Нікі Хэйлі ўпершыню перамагла Трампа на праймерыз

Трамп выйграў кокусы ў трох штатах

У Трампа не знайшлося $450 мільёнаў на заклад, каб аспрэчыць рашэнне суда Нью-Ёрка

Байдэн і Трамп перамагаюць на праймерыз у Мічыгане. Але Байдэн страціў частку электарату з-за пазіцыі па Газе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
4
Піпец/адказаць/
04.03.2024
Рабяты, гэта поўны піпец, чакаем трэцюю сусветную...
0
жэўжык/адказаць/
05.03.2024
Калісьці ў далёкім 1994 годзе кандыдату Аляксандру Лукашэнку дазволілі прымаць удзел у выбарах і заплюшчылі вочы на недакладнасці ў звестках аб месцы працы. А маглі б паслаць нахер...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031