Знайсці
04.03.2024 / 16:562РусŁacБел

Гульцы бразільскага клуба двойчы зацягвалі на поле футбаліста з траўмай дзеля зацяжкі часу

У матчы 11-га тура чэмпіянату штата Рыа-дэ-Жанейра сустракаліся «Флумінэнсе» і «Батафога». У канцоўцы сустрэчы пры ліку 3:2 на карысць гасцей адбыўся смешны эпізод, звязаны з зацяжкай часу.

На 90+5 хвіліне гулец «Батафога» атрымаў пашкоджанне і апынуўся на газоне. Праз некаторы час траўмаваны футбаліст выбраўся за межы поля, каб каманды змаглі працягнуць гульню. Аднак партнёры па камандзе зацягнулі яго назад на поле, каб крыху зацягнуць час, піша Championat.com.

Пасля гэтага галкіпер «Флуміненсе» за ногі выцягнуў гульца гасцей за межы поля, каб хутчэй працягнуць гульню.

У выніку на дапамогу прыйшлі запасныя «Батафога» і вярнулі пацярпелага на поле. Адразу пасля гэтага ў эпізод умяшаўся арбітр.

Пасля аднаўлення матча футбалісты «Батафога» здолелі забіць яшчэ адзін гол і атрымалі выніковую перамогу з лікам 4:2.

Чытайце таксама:

Чыноўнік Мінспорту выпадкова раскрытыкаваў стан спраў у беларускім спорце

Ужо экс-зорку зборнай Францыі па футболе дыскваліфікавалі на чатыры гады за допінг

Лукашэнка прыдумаў лайфхак для беларускіх спартоўцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
Обман/адказаць/
04.03.2024
Россия так ведёт себя в Украине, а лукашенко в Беларуси.
0
Еркер/адказаць/
04.03.2024
Парагатаў, дзякуй. ))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930