Знайсці
26.02.2024 / 17:1623РусŁacБел

Сікорскі прыгожа высмеяў прадстаўніка Расіі ў ААН

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі славіцца сваёй рэзкасцю. 22 лютага на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН ён быў асабліва ва ўдары.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

На пасяджэнні Рады Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 22 лютага пастаяннаму прадстаўніку Расіі ў ААН Васілю Нябензю адказаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

«Ён [прадстаўнік Расіі] называе іх [украінцаў] нацыстамі. Аднак прэзідэнт Украіны — яўрэй, міністр абароны — мусульманін, і ў іх няма палітычных зняволеных. Ён кажа, што Украіна загразла ў карупцыі. Што ж, Аляксей Навальны задакументаваў, наколькі чыстая і празрыстая Расія.

Ён абвінавачвае ЗША ў неакаланіялізме. Аднак гэта не ЗША, а Расія спрабавала выкараніць украінскасць у ХІХ стагоддзі, пасля тое самае спрабавалі бальшавікі, і цяпер мы назіраем трэцюю спробу».

Расія абвінавачвае ўсіх у «русафобіі», дадаў Сікорскі, але страх перад Расіяй не ірацыянальны.

«Расія абвінавачвае нас у тым, што нас «ахапіла русафобія», але фобія — гэта ірацыянальны страх. Тым часам былы прэзідэнт Расіі і пуцінскія прапагандысты амаль штодня пагражаюць нам ядзерным апакаліпсісам…. Расія сама пагражае нам знішчэннем, вы хочаце, каб мы гэтаму не верылі?» — сказаў Радаслаў Сікорскі.

Міністр замежных спраў Польшчы пракаментаваў таксама апошнія экскурсы Пуціна ў гісторыю расійска-польскіх адносін:

«Ён дагаварыўся нават да таго, што Польшча напала на Расію падчас Другой сусветнай вайны. Што ён вярзе? Гэта Савецкі Саюз напаў на Польшчу разам з нацысцкай Германіяй 17 верасня 1939 года. Арганізавалі нават сумесны парад перамогі 22 верасня. Кажа, што Расія заўсёды толькі супраціўлялася агрэсіі. Тады што рабілі расійскія войскі ля варотаў Варшавы ў верасні 1920 года? Былі на «тапаграфічнай экскурсіі»? У рэальнасці на адно ўварванне ў Расію прыпадае дзесяць яе ўварванняў у іншыя краіны», — грымеў Сікорскі.

«Ён кажа, што [ва Украіне] ідзе вераломная вайна па заказе Захаду. «Я раю вам [Расіі]: не трапляйце ў пастку, расстаўленую Захадам, выведзіце свае войскі за міжнародна прызнаныя межы», — іранізаваў Сікорскі і працягнуў:

«І нарэшце ён кажа: «Мы спрабуем пераканаць Захад, што Расію нельга перамагчы». Расія не выйграла Крымскай вайны, не выйграла расійска-японскай вайны, не выйграла Першай сусветнай вайны, не выйграла бітвы за Варшаву [у час польска-савецкай вайны 1920 года]. Яна не перамагла ў Афганістане і не выйграла халоднай вайны. Але ва ўсім тым быў і пазітыў: пасля кожнай паразы [ў Расіі] праводзіліся рэформы».

«Такая дэмагогія, — дадаў польскі міністр, — не годная пастаяннага члена Рады Бяспекі ААН. Але чаго дасягнуў пастаянны прадстаўнік, дык гэта нагадаў нам, чаму мы супраціўляліся савецкаму панаванню. І чаму Украіна супраціўляецца цяпер».

«Ім не ўдалося нас паняволіць тады, ім не ўдасца паняволіць Украіну і нас цяпер».

У сацсетках з'явілася нямала захопленых рэакцый на такі выступ міністра Сікорскага.

Амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр нагадаў, што «веданне гісторыі дапамагае. Гэта дае пачуцце годнасці і ўпэўненасці сярод прапаганды вайны і генацыду. Міністр замежных спраў Польшчы Сікорскі дэманструе гэта тут, у ААН».

Вольфганг Ішынгер (Wolfgang Ischinger), былы нямецкі дыпламат і былы кіраўнік Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, напісаў: «Брава, Радэк. Вы апраўдалі нашы чаканні».

Чытайце яшчэ:

«Сітуацыя з рэпрэсіямі ў Беларусі горшая за часы ваеннага становішча ў Польшчы» — Сікорскі

Ціханоўская ў Варшаве сустрэлася з міністрам Сікорскім

Кіраўнік МЗС Польшчы: Мы павінны адказаць Пуціну на мове, якую ён разумее

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
181
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
12
27.02.2024
Он прав, сша, англия, канада и тем более австралия 3,5 года тихонько теребонькали свои пис@ны, а когда увидели что ссср дает отпор фашикам стали набиваться в союзники. Потом ссср 70 лет расплачивался с этими союзничками. Если в россии не было образования значит по вашему австрийцы просто так Суворову памятник поставили, немецкие и французские учителя и професора просто так приезжали в россию?
0
Проста жыхар/адказаць/
27.02.2024
", ну нарэшце, ГБшныя тролі пачалі карыстацца беларускай раскладкай. Не дарма ім тут усе рабілі заўвагі.
Наступны крок - Класічны (Клясычны) правапіс і, магчыма, лацінка.
0
птн бензоколонка/адказаць/
28.02.2024
ВВП, ВВП, попробуйте еще раз сформулировать свою мысль, авось получится. Что вы хотели сказать, что в Россию последний раз наука и образование были на уровне во времена Суворова? Возможно, но сейчас 2024 год, а не 19 век. Но местами Россия действительно напоминает позапрошлое столетие. Причем деградация и скатывание в прошлое идет полным ходом по многим параметрам. Назовите хоть одну разработку Рф за последние 20 лет, которой бы пользовались во всем мире (кроме нефти 😁). Поэтому сегодняшняя Россия - это деградация и скатывание в империализм 19 века. Страна-бензоколонка. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031