Знайсці
20.02.2024 / 09:354РусŁacБел

Эквадор здаўся ў бананавай вайне. Ён адмовіўся ад паставак вайсковай тэхнікі Украіне

Эквадор адмовіўся ад паставак старой савецкай зброі Украіне. Такое рашэнне было прынята пад ціскам Расіі: у пачатку лютага Рассельгаснагляд «знайшоў» у Эквадорскіх бананах шкодную муху-гарбатку і з 5 лютага прыпыніў іх экспарт.

 Фота: vecteezy.com

Міністр замежных спраў Эквадора заявіла ў панядзелак, што яе краіна больш не плануе адпраўляць ва Украіну зброю савецкіх часоў.

У студзені прэзідэнт краіны Дэніэль Набуа абвясціў, што Эквадор пагадзіўся абмяняць расійскую вайсковую тэхніку, з ягоных слоў, якая стала «металаломам», на новую амерыканскую зброю коштам блізу 200 млн даляраў, неабходную для барацьбы з наркакартэлямі.

Эквадор планаваў адправіць у ЗША з далейшай перапраўкай ва Украіну шэсць расійскіх вайсковых верталётаў, ракетныя ўстаноўкі вялікай далёкасці і сістэмы СПА, піша ВВС. 

Аднак Расія прыстрашыла ў адказ увядзеннем эмбарга на ўвоз Эквадорскіх бананаў і кветак, спаслаўшыся на выяўленых у іх шкоднікаў. 

Эквадор зʼяўляецца найбуйнейшым у свеце экспарцёрам бананаў і адным з найбуйнейшых экспарцёраў кветак, у асноўным руж. Па дадзеных расійскіх СМІ, дзевяць з 10 бананаў, імпартуемых у Расію, паступаюць з Эквадора. 

У пятніцу міністр гандлю Эквадора Сансолес Гарсія заявіў, што расійскае эмбарга ў дачыненні да пяці Эквадорскіх кампаній-экспарцёраў бананаў знятае.

Міністр замежных спраў Габрыэла Зомерфельд паведаміла камітэту Кангрэса ЗША, што Эквадор перагледзеў сваё рашэнне. 

«Эквадор не будзе адпраўляць ніякія ваенныя матэрыялы ў краіну, якая ўцягнутая ў міжнародны ўзброены канфлікт», — заявіла яна.

Саму ж Расію дэфіцыт эквадорскіх бананаў не пужаў. Кіраўнік Цэнтра галіновай экспертызы Рассельгасбанка Алег Князькоў папярэдзіў грамадзян, што праз месяц у Расіі пачнецца дэфіцыт бананаў, і самае разумнае ў гэтай сітуацыі, на яго думку, — гэта пачаць вырошчваць бананы ў Расіі, напрыклад у Краснадарскім краі.

Чытайце таксама:

Беларусь павялічвае экспарт солі ў Польшчу, нягледзячы на санкцыі

«Надышоў час дэмакратыям паказаць свае зубы». Святлана Ціханоўская выступіла ў Мюнхене на Круглым стале па Беларусі

Новы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі ўзгадніць не ўдалося, тармозіць адна краіна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
34
7
однако/адказаць/
20.02.2024
Однако, скрепостан, с потрохами, скупает всех и даже трампа с республиканской партией США...
0
Банан /адказаць/
20.02.2024
Пакаталі Эквадор на банане
20.02.2024
импотенты банановые
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031