Знайсці
15.02.2024 / 20:002РусŁacБел

Новы пакет санкцый Еўрасаюза супраць Расіі ўзгадніць не ўдалося, тармозіць адна краіна

Амбасадары краін ЕС на сустрэчы 14 лютага не змаглі ўзгадніць новы, 13-ы пакет санкцый супраць Расіі, які плануецца аб’явіць да другой гадавіны расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну. Пра гэта паведаміла газета Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP

Па словах суразмоўцаў выдання, новыя штрафныя меры не ўдалося ўзгадніць з прычыны пазіцыі Венгрыі, якая выступіла супраць абмежаванняў для кампаній з Кітая і Індыі.

ЕС плануе ўвесці санкцыі супраць амаль 200 фізічных і юрыдычных асоб з Расіі, а таксама супраць трох кампаній з Кітая і адной з Індыі.

У чарнавы варыянт 13-га санкцыйнага спісу супраць Расеі трапілі таксама тры беларускія прадпрыемствы, а таксама шэсць грамадзян Беларусі.

Чытайце таксама:

Балтыя застаецца хабам для паставак санкцыйных тавараў у Расію. Чаму з гэтым нічога не робяць — Politico

У праекце новага санкцыйнага пакета ад Еўрасаюза — шэсць беларускіх грамадзян і тры абаронныя прадпрыемствы

Краіны «Веймарскага трохкутніка» заклікалі ўвесці кропкавыя санкцыі супраць Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
7
4
Васіль/адказаць/
15.02.2024
Францыя, Германія і Італія вельмі хацелі, вельмі! Але Венгрыя не дала. Гэта такая адмазка для дурняў.
1
Федзя/адказаць/
15.02.2024
Венгры у часы ВОВ былi сволачы такiя што горшыя за немцау фашыстау, дзед i бацька расказвалi пра iх, звяръё, горшыя iх былi толькi румыны!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031