Знайсці
20.02.2024 / 08:434РусŁacБел

Урад выкрасліў з планаў уступленне ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ў найбліжэйшыя гады

Гаворка ідзе аб праграме дзейнасці ўрада Беларусі на перыяд да 2025 года. Гэта вынікае з пастановы, якая апублікаваная сёння на Нацыянальным прававым партале.

У пастанове ў тым ліку прапісана выключыць з праграмы пазіцыю «ўдзел у шматбаковай гандлёвай сістэме, асновай якой з'яўляецца Сусветная гандлёвая арганізацыя». Яна мела на ўвазе прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з абавязацельствамі ў СГА і далучэнне Беларусі да арганізацыі з улікам нацыянальных інтарэсаў.

Заяўку на далучэнне да СГА Беларусь падала 30 гадоў таму. Працэдура, якая звычайна доўжыцца каля 5-7 гадоў, доўга не рухалася, але ў 2010-х праца па ўступленні ў арганізацыю актывізавалася.

Гучалі прагнозы, што гэта адбудзецца да канца 2020 года, але з-за сітуацыі ў Беларусі гэта не здарылася. У сакавіку 2022 года прадстаўнікі СГА заявілі, што не будуць разглядаць заяўку Беларусі на ўступленне.

Чытайце таксама:

У Беларусі скароцяць колькасць падатковых ільгот

У праекце новага санкцыйнага пакета ад Еўрасаюза — шэсць беларускіх грамадзян і тры абаронныя прадпрыемствы

Урад надаў ААЦ паўнамоцтвы самастойна адключаць сувязь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
20.02.2024
Беларусь вообще можно убрать из каких-либо перспектив развития на ближайшие лет 10
0
А зачем ?/адказаць/
20.02.2024
А зачем ??? Личный шоколад лукашенко и правительства, обеспечивает не ВТО, а путин и война в Украине.....
0
Жыву не тужу /адказаць/
20.02.2024
А я выкрэсліў урад блазнаў са свайго жыцця
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031