Знайсці
19.02.2024 / 18:394РусŁacБел

«Трэба выцягнуць сюды адміністратараў, якія за мяжой знаходзяцца». Як ГУБАЗіК праводзіць гутаркі з арыштаванымі

Як раней паведамлялася, у рукі Байпола патрапіў відэазапіс размовы начальніка 3-га ўпраўлення ГУБАЗіКа Міхаіла Бедункевіча з Вікторыяй Кульшай. Цяпер з'явілася поўная расшыфроўка. Што там цікавага?

Відэа размовы Міхаіла Бедункевіча з Вікторыяй Кульшай. Скрын відэа: BYPOLofficial / YouTube

Прапанова здзелкі і адмова здымацца ў роліку ГУБАЗіКу

Вікторыя Кульша: Вы прыехалі мне нешта прапанаваць?

Міхаіл Бедункевіч: Я канкрэтна сказаў: мы хочам вывучыць вашы адносіны да падзей. Ну і надалей мы, можа, нешта прапануем. Прапанова такая, што нам трэба для пачатку разабрацца, што вы можаце. А па-другое, там, можа, прапануем, а можа, і не.

В. А, ну дык гэта здзелка такая…

Б. Неразумна нешта прапаноўваць, не разумеючы да канца вашае…

В. Ну зноў, зноў-такі, вось я ж кажу, здзелка наогул ні пра што — «можа, прапануем, а можа, і не».

Б. Так. Дык а што прапанаваць, вы ж кажаце: вось гэта мая пазіцыя.

В. Я ж не ведаю, што вы гатовы мне прапанаваць, калі вы стаіце на сваім, што «можа быць так, а можа быць не, можа быць свабода, можа быць…»

Б. Прапанова — мера стрымання. Вось зараз прапанова толькі [такая], што мы прапануем вам задумацца аб варыянтах меры стрымання, якая будзе абірацца заўтра. Бо заўтра пятніца, не будуць чакаць тры дні, заўтра будуць разбірацца.

В. Так.

Б. І будзе допыт, будзе следчы ставіць пытанні. Ну і па выніках, наколькі вы шчырыя, наколькі вы жадаеце дапамагчы нам вызначыць іншых адмінаў, іншых актыўных удзельнікаў. Недзе выцягнуць сюды адміністратараў, якія за мяжой знаходзяцца.

В. Зʼездзіце самі забярыце.

Б. Са Скрыпалямі, бачыце, не справіліся, а тут з нашымі магчымасцямі забярэм, там шмат хто забярэ. Нам бы тут сабраць іх усіх.

В. Але здымацца ў вашых фільмах я не буду, я вам дакладна гавару.

Б. Не, тут для чаго здымацца, тут толькі па жаданні.

В. Я вас умаляю, па жаданні. Я ўчора тут як Жулька бегала ад вашага Бобіка, які ўсё на камеру мяне спрабаваў зняць, толькі па жаданні, аб чым вы гаворыце.

Поўную расшыфроўку размовы чытайце па-руску тут.

Чытайце яшчэ:

Спробы вярбоўкі, пагрозы ГУБАЗіКа — расследаванне аб затрыманні адміністратараў канала «Кіроўцы 97»

Затрымалі яшчэ аднаго адміністратара Telegram-канала «Кіроўцы 97»

Супраць Вікторыі Кульшы хочуць завесці трэцюю запар крыміналку за «непадпарадкаванне адміністрацыі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
14
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
30
19.02.2024
Сильно напоминает темное прошлое совка.
0
бывший полит./адказаць/
19.02.2024
Какие же они интеллектуально УБОГИЕ и ТУПЫЕ...
уйдут одни администраторы, появится десяток других.
Эти скоты думают, что они воюют против "проплаченных кураторами"..
они никогда не поймут, что воюют с народом.. и они НИКОГДА не победят.
они УЖЕ проиграли войну. хоть и выиграли одну первую битву... да даже не битву, а скорее разведку боем...
готовьтесь ублюдки... мы вернемся.
0
Ойвэй/адказаць/
19.02.2024
Аеяей
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031