Знайсці
19.02.2024 / 16:562РусŁacБел

Трэцяй лініяй мінскага метро карыстаецца менш за 2% пасажыраў

Мінскі метрапалітэн у мінулым годзе перавёз 233,9 млн пасажыраў — што на 8 млн больш, чым годам раней. Пра гэта на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме паведаміў дырэктар прадпрыемства Уладзімір Сотнікаў, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Як расказаў кіраўнік Мінскага метрапалітэна, з агульнай колькасці пасажыраў 56,6% перавезлі па першай лініі, 41,6% — па другой, і толькі 1,8% — па трэцяй.

Ён адзначыў, што «пасля падаўжэння трэцяй лініі да станцыі «Слуцкі Гасцінец» колькасць пасажыраў на Зеленалужскай ветцы значна ўзрасце.

Уладзімір Сотнікаў назваў і іншыя лічбы. З яго слоў, працэнтная вага метрапалітэна ў структуры перавозак гарадскім грамадскім транспартам цяпер складае прыкладна 37%.

Інвентарны парк метрапалітэна цяпер налічвае 390 вагонаў, сярэдні ўзрост якіх складае 20,9 года. Пры адкрыцці новага ўчастка трэцяй лініі метро будзе закуплены дадатковы рухомы склад, новыя цягнікі закупяць у Расіі.

Чытайце таксама:

У мінскім метро абновяць з дзясятак станцый

На станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» абадралі сцены і дэмантавалі ўпрыгожванні

Вядомага будынка ў цэнтры Мінска больш няма. Яго знеслі дзеля метро

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4
0
Вынікі эканамічных санкцый Радзінай-Халезіна/адказаць/
19.02.2024
Вынікі эканамічных санкцый: новыя цягнікі закупяць у Расіі.
0
Ёсік/адказаць/
19.02.2024
Аднойчы давялося ў пачатку жніўня па новай лініі пакатацца. Я ды некалькі бабулек, такая стэрыльная лінія. Мо менш па даўжыні пераходы было рабіць, я стаміўся ісьці, а колькі шкілетаў тых, хто так і не дайшоў, ляжала вакол гэтых пераходаў, не палічыць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031