Знайсці
01.02.2024 / 11:172РусŁacБел

На станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» абадралі сцены і дэмантавалі ўпрыгожванні

Станцыя мінскага метро «Парк Чалюскінцаў» стала выглядаць вельмі непрэзентабельна. Сцены абшарпаныя, дэкаратыўныя элементы з-пад столі паздымалі, піша blizko.by.

Калі стаць тварам у бок станцыі «Малінаўка» (а «Уручча» застанецца за спіной), то левая пуцявая сцяна выглядае нармальна, а вось правая — непрыгожа. З кранштэйнаў, якія ідуць уздоўж, прыбіралі дэкаратыўныя шкляныя элементы.

 

Як тлумачыць прэс-служба метрапалітэна, гэтая станцыя — адна з самых «узроставых», сёлета ёй споўніцца 40 гадоў. Таму цяпер у начны час выконваюцца планавыя работы, напрыклад, па замене крэйдавага пакрыцця над платформай на акрылавае. Для гэтага былі часова знятыя элементы некаторых свяцільняў. Неўзабаве яны вернуцца на месца. 

«Парк Чалюскінцаў» — першая са збудаваных станцый Мінскага метрапалітэна. Станцыя была адкрыта 29 чэрвеня 1984 года. Яе ўпрыгожваннем сталі дэкаратыўныя люстры ў выглядзе сланечнікаў з падсветленага адліванага шкла цёмна-жоўтага і карычневага колераў.

 

На афармленне «Парку Чалюскінцаў» спатрэбілася 15 тон крышталя і каляровага шкла.

Чытайце таксама:

Пры будаўніцтве метро пашкодзілі трубу, без вады застаўся мінскі квартал

Вядомага будынка ў цэнтры Мінска больш няма. Яго знеслі дзеля метро

На Аўтазаводскай лініі мінскага метро выявілі няспраўнасць абсталявання

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
2
1
Жвір/адказаць/
01.02.2024
Гэта ўжо месяц таму здарылася, калі не болей. Я быў зьдзіўлены, ўсё аблезлае, ў вільгаці, падрапанае. Адрамантуюць, будзе ізноў па-людзку.
0
Нажаль/адказаць/
02.02.2024
Многа якія станцыі 1-й і 2-й ліній ўжо выглядаюць так сабе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031