Знайсці
19.02.2024 / 13:537РусŁacБел

У Бялградзе з'явіліся плакаты ў падтрымку Лукашэнкі ФОТА

Ультраправая арганізацыя «Нашы кансерватыўныя рухі» расклеіла ў Бялградзе плакаты ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Плакаты з абліччам Аляксандра Лукашэнкі і надпісам «Сербія з Лукашэнкам» заўважылі карэспандэнты сербскай службы Радыё Свабодная Еўропа ў цэнтры Бялграда 19 лютага. Плакаты былі расклееныя за некалькі дзён да дня галасавання ў Беларусі, прызначанага на 25 лютага.

Здымкі гэтых плакатаў таксама даслалі і ў беларускую службу Радыё Свабода.

Арганізатары акцыі паведамілі, што Лукашэнка «зʼяўляецца засведчаным сябрам Сербіі, падтрымка якога мела вялікае значэнне падчас агрэсіі NATO супраць СРЮ ў 1999 годзе, калі ён наведаў Бялград і аказаў падтрымку сербскаму народу».

«Напярэдадні парламенцкіх выбараў у Беларусі, прызначаных на 25 лютага 2024 года, кансерватыўны рух «Нашы» выказвае поўную падтрымку прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, які вядзе незалежную і сацыяльна арыентаваную палітыку», — напісалі арганізатары акцыі.

Хто стаіць за рухам, які расклеіў плакаты?

«Кансерватыўны рух «Нашы» — незарэгістраваная арганізацыя. Яна адкрыта падтрымлівае расейскае ўварванне ва Украіну, выступае супраць еўраінтэграцыі Сербіі і адстойвае антыімігранцкія погляды.

Гэтая арганізацыя была створаная Сербскім народным рухам «Нашы», іншай незарэгістраванай арганізацыяй, забароны якой у 2012 годзе дамагалася пракуратура Сербіі, сярод іншага, за распальванне нацыянальнай, рэлігійнай, расавай і сексуальнай варожасці і дыскрымінацыі.

Аднак Канстытуцыйны суд краіны тады палічыў, што ўмовы для забароны іх дзейнасці не былі выкананыя.

Лукашэнка зʼяўляецца адным з нямногіх саюзнікаў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, а Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі Еўрапейскага саюза з-за яе ролі ва ўварванні Расіі ва Украіну.

Сербія выбарачна далучылася да санкцый супраць Беларусі, але настойліва адмаўляецца ўвесці іх у дачыненні да Расіі.

Чытайце таксама:

Фанаты сербскай «Црвены Звезды» размахвалі расійскімі сцягамі на трыбунах падчас матчу чэмпіянату краіны

Ніякіх Турцыі, Арменіі і Казахстана. У якія краіны не варта ехаць, калі баіцеся затрымання і экстрадыцыі

Сербскія добраахвотнікі ў расійскай арміі заявілі, што з іх здзекуюцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
17
1
Сымон/адказаць/
19.02.2024
Так і запішам , хапае і нармальных сербаў. Інакш няма каму было б каму скінуць ў свой час дыктатара-мясніка мілошэвіча і выдаць яго міжнароднаму трыбуналу. Нажаль, зараз іх меншасць - прыкладна пятая частка. Дарэчы, мілошэвіч быў сябрам лукашэнкі і тый неаднаразова даваў паняць, што вельмі баіцца паўтарэння лёсу мілошэвіча.

0
Толькі такія вычварэнцы могуць падтрымліваць лукашэнку/адказаць/
19.02.2024
“ Гэтая арганізацыя была створаная Сербскім народным рухам «Нашы», іншай незарэгістраванай арганізацыяй, забароны якой у 2012 годзе дамагалася пракуратура Сербіі, сярод іншага, за распальванне нацыянальнай, рэлігійнай, расавай і сексуальнай варожасці і дыскрымінацыі.”
0
Woodoo Cult/адказаць/
20.02.2024
Забирайте!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031