Знайсці
08.02.2024 / 15:204РусŁacБел

«Разумным людзям павінна быць зразумела…» Мэр Баранавічаў пракаментаваў сітуацыю з плаваючымі могілкамі

Кадры з новых гарадскіх могілак у вёсцы Лесіна, якія 6 лютага зʼявіліся ў тыктоку, выклікалі вялікі рэзананс. Людзі былі шакаваныя, у якую брудную калатушу ператварыліся могілкі праз адлігу і непагадзь.

8 лютага старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Міхаіл Бацэнка вырашыў пракаментаваць сітуацыю. Пачаў ён здалёк — цытаты Ільфа і Пятрова «Волны перекатывались через мол и падали вниз стремительным домкратом». 

«Гэтай цытатай можна ахарактарызаваць некаторыя рэсурсы з набытымі падпісантамі і выданні з вельмі сумнеўнай рэпутацыяй і нездаровай цягай пастаянна выклікаць у людзей негатыў. Звычайна артыкульчыкі такіх крыніц не выклікаюць жадання рэагаваць, але ў гэты раз дзеля аднаўлення справядлівасці і абʼектыўнасці хочацца прывесці пару фактаў», — пачаў Бацэнка. 

Ён нагадаў, што могілкі ў Лесіне адкрытыя ў 2021 годзе і «ўжо тады некаторыя вытворцы помнікаў абураліся аб нібыта немагчымасці ўстаноўкі надмагілляў». 

«А аказалася, уся справа ў прафесіяналізме», — сцвярджае Бацэнка. 

«Разумным людзям павінна быць зразумела, што паколькі гэта месца пахаванняў новае, грунт насыпны, друзлы, па ўсіх законах фізікі трэба час, каб яму ўтрамбавацца. Грунтавых вод там няма і ніякага ўплыву на якасць вады быць не можа. Дзякуючы таму, што ў глебе адсутнічаюць пласты гліны, адталая вада сыходзіць. Разумным людзям павінна быць зразумела, што калі снег растае, то ён ператвараецца ў ваду і за 15 хвілін у мерзлую зямлю ён не сыдзе», — піша Бацэнка. 

Дарэчы, відэа, што нарабілі шуму, у канале іх аўтара ўжо недасяжныя.

@belarusnovosti Под Барановичами поплыло клабище #беларусь#беларусьновости#кладбище#похороны#ритуальныеуслуги#барановичи#брест#новостибеларусь#белорусы#белоруссия♬ Lost Lifes - Steve Ralph

Чытайце таксама:

«Ведалі б, не хавалі б тут». У Баранавічах адкрылі могілкі, на якіх праз асаблівасці грунту немагчыма паставіць помнік

Замест жаніха ў ЗАГС прыйшла міліцыя: дзяўчына хацела выязную рэгістрацыю шлюбу, але ледзь не атрымала адміністратыўку

«Малышка паспела толькі расплюшчыць вочкі». У Мінску немаўля памерла ад асфіксіі — медыкі не сталі рабіць кесаравага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
28
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
6
0
яБацэнка/адказаць/
08.02.2024
Сапраўды, усё зразумела. Раней беларусаў хавалі і шанавалі ў найбольш прывабных і паважаных месцах, напрыклад на ўзгорках, гістарычна значных кропках і т.п. А зараз у сметніку і брудзе. У тым ліку, буйныя Лясныя могілкі каля Менску. Беларус, на сённяшні дзень, - гэта нішто. Нават нармальнага пахавання не заслугоўвае у лукашыстаў.
0
Суповой пакетик/адказаць/
08.02.2024
Вот интересно, какие "умные люди" решили вообще открыть кладбище в таком месте? Ведь наверняка знали особенности местных почв... 
0
Ябацькафоб/адказаць/
08.02.2024
Самазванца заройце на гэтых выдатных могілках.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031