Знайсці
07.02.2024 / 15:235РусŁacБел

МЗС Польшчы працягне фінансаваць тэлеканал «Белсат»

МЗС Польшчы лічыць «Белсат» адным з сімвалаў польскай усходняй палітыкі, мэта якой — дэмакратызацыя і падтрымка сіл незалежнасці, і працягне яго падтрымку, піша oko.press.

Выданне oko.press апублікавала матэрыял пра сітуацыю на тэлеканале «Белсат», у тым ліку ў яго расейскамоўнай рэдакцыі «Вот так». Журналісты звярнуліся па каментары ў МЗС.

«Белсат застаецца», — коратка адказаў ім міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў і прэс-сакратар МЗС Павел Уронскі. «МЗС мае намер працягваць фінансаваць «Белсат». Пытанне, як гэта будзе, каб было эфектыўна. На дадзены момант мы слухаем прапановы TVP», — сказаў ён.

У заяве МЗС, якую атрымалі журналісты, гаворыцца, што тэлеканал «Белсат» вельмі важны. «Гэта адзін з сімвалаў польскай усходняй палітыкі, мэта якой — дэмакратызацыя і падтрымка сіл незалежнасці ў былых рэспубліках Савецкага Саюза», — адзначаецца ў ёй.

Праблемы ў канала ўзніклі з прычыны рэформы грамадскіх СМІ ў Польшчы, у тым ліку тэлекампаніі TVP, у структуру якой уваходзіць «Белсат».

Сітуацыя стала вынікам змены кіраўніцтва Польскай тэлевізіі. Кадравыя перастаноўкі ініцыявала новая ўлада, што прыйшла пасля парламенцкіх выбараў. Быў таксама звольнены менеджмент Польскага радыё і Польскай агенцыі друку.

Ва ўрадзе свае дзеянні тлумачаць неабходнасцю «аднавіць незалежнасць, аб’ектыўнасць і плюралізм у рэалізацыі грамадскай місіі» дзяржаўных медыя. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда назваў кадравыя перастаноўкі незаконнымі.

Пра неабходнасць падтрымання «Белсата» казала Святлана Ціханоўская падчас сустрэчаў у Варшаве з кіраўніцтвам МЗС, спікерамі Сейма і Сената Польшчы, а таксама з сябрамі Камітэта замежных справаў Сейма.

За кратамі цяпер знаходзіцца 17 супрацоўнікаў «Белсата».

Чытайце таксама:

Праклён беларускіх сілавікоў. Як паміраюць людзі ў пагонах пасля 2020 года — даныя «Кіберпартызанаў»

Стала вядома, калі з'явяцца першыя ўзоры пашпарта Новай Беларусі

«Мы ўсё знойдзем, усё дакажам, і пойдзеце вы на 7 гадоў». Быхаўскі пісьменнік-фантаст расказаў, як яго пляжылі за супрацу з рэгіянальнымі СМІ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
4
Удакладненне /адказаць/
07.02.2024
Не расейскамоўнай рэдакцыі «Вот так», а расейскай. Там працуюць расіяне.
07.02.2024
Не да гэтай навіны, але асцярожна з okopress, яны не раз трапляліся на фэйках, маніпуляцыі і прапагандзе, асабліва ў тэме гібрыднай атакі нелегальнымі мігрантамі на мяжы.
2
Заходнік/адказаць/
07.02.2024
Усходнік, глядзі калгаснае шоў для шырокага кола абмежаванага ыліхтарата.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031