Знайсці
05.02.2024 / 17:096РусŁacБел

«Падлічыў і ашалеў»: мінчанін распавёў, колькі патраціў за 4 гады на каршэрынг. Ці атрымалася зэканоміць?

Блогер пад нікам lipa_stickiton вырашыў распавесці ў тыктоку, колькі грошай патраціў на каршэрынг у Мінску за чатыры гады — улічваючы той факт, што хлопец карыстаецца ім рэгулярна.

— Я падлічыў, колькі грошай выдаткаваў на каршэрынг, і ашалеў. Актыўна карыстаюся каршэрынгам дзесьці чатыры гады: з дому на працу, з працы дадому, ну і плюс яшчэ нейкія паездкі. У адным мабільным дадатку напісана, колькі ты праездзіў, а ў іншым я ўдакладніў у службе падтрымкі.

@lipa_stickiton Выгодно или не выгодно? #водитель#беларусь#минск♬ оригинальный звук - BEST STICKER

Высветлілася, што хлопец карыстаўся арэнднымі аўто ажно 48 тысяч хвілін. Ён распавёў, як змяніўся кошт за гэты час: ад 29 да 45 капеек за хвіліну. Блогер падлічыў, што заплаціў за паслугу каля 15 тысяч рублёў.

— Калі падзяліць на 48 месяцаў, то атрымаецца, што штомесяц я траціў на каршэрынг 312 рублёў. Многа гэта ці мала, я не ведаю. Мне здаецца, плацеж па крэдыце за новую машыну быў бы нашмат большы.

Менш чым за суткі відэа набрала каля 212 тысяч праглядаў. Большасць каментатараў пагадзілася з тым, што выкарыстоўваць каршэрынг больш выгадна, чым мець свой уласны аўтамабіль: «Масла, фільтра, падвеска, страхоўка, бензін — падобна, ты ў плюсе», «312 рублёў — гэта толькі бензін на месяц. Калі ездзіў на працу на каршэрынгу, выходзіла каля 200-300 рублёў штомесяц. Самы просты крэдыт на «Джылі» з бензінам і абслугоўваннем — 1200».

Але ж адна дзяўчына падзялілася і негатыўным вопытам карыстання арэндай аўто: «У мяне за адну паездку атрымалася 25 тысяч рублёў. Незапланаванае спыненне ў кювеце». Каментатарка сцвярджае, што не засмуцілася і вынесла шмат урокаў, якія паўплывалі на яе далейшае кіраванне.

Чытайце таксама:

«Усё, бл*, дакаталіся»: машыну знесла ветрам з трасы М1. ВІДЭА

У Лідзе тата 11 дзяцей страціў прытомнасць, калі перабягаў дарогу ВІДЭА

Вера Палякова-Макей трапіла ў жахлівую аварыю ў Новасібірску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
9
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
2
3
ЯНКА/адказаць/
05.02.2024
• КАРШЭНІНГ ІМ! • 🔎 Нам неабходна шукаць — і з усімі люпамі знаходзіць! — адпаведнікі гэтае барбаршчыны. Але вось што тутака цікава. 💯 Уявіце, што не прыцягнулі б ласыя да ўсяго заходняга расейцы ўсе гэтыя цьфу-«гаджэты» ў свой, як бачна, ня надта «велікій і могучій». То, упэнены, не зьявіліся яны й у тых, хто гэтак апантана стаіць на варце наркама(на)ўкі. 🔔 Бедарус, таму ня сьпінэр. Распраў свой касьцінг і ўсе скілы, ды па-дайвінгам тых блохераў і псэўдажу..стаў, што разьвесілі коўч лакшары табе на лапухі. У гёрлу ім аўтлет, каб яны ажно залайкалі ад крыпаты сваімі эйчарамі. А худзі! Хайп схопіць іх за-клінінг. 🚯 Чаго ж стаім кол-цэнтрам? А-ну, дзявайсы й хлапайсы, спыняйма гэты брэнд!
06.02.2024
Ланцужок для здымак у любімага сабачкі аддзячыў?
0
Share car /адказаць/
06.02.2024
Illinois, бредовая статья не учитывает многих особенностей. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031