Знайсці
27.01.2024 / 14:598РусŁacБел

Сышла эпоха. Замест салона VW ва Уруччы адкрыўся дылерскі цэнтр Chery

Увечары 26 студзеня ў Мінску адкрылі новы дылерскі цэнтр Chery. Раней тут пад той жа шыльдай «Атлант-М Уручча» больш за 12 гадоў прадавалі аўто маркі Volkswagen. 

Цяпер у будынку ўсё па-іншаму, піша Office Life.

Фота: Office Life

Цяпер «Атлант-М», які стаў дыстрыбутарам брэнда Chery ў Беларусі ў снежні мінулага года, пастаўляе на беларускі рынак седан Arrizo 8, кампактны красовер Tiggo 4 Pro, сярэднепамерны Tiggo 7 Pro Max і поўнапамерны 7-мясцовы Tiggo 8 Pro Max. Цаны пакуль не называюць.

Кітайская марка ўжо афіцыйна прадстаўлена ў Мінску, Гомелі і Брэсце, а на працягу пары месяцаў аўтацэнтры з'явяцца і ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.

Фота: Office Life

Мінулы прадстаўнік маркі Chery, «Аўтацэнтр на МКАД», будзе прадаваць гэтыя кітайскія аўтамабілі да ліпеня гэтага года. Сэрвіснае абслугоўванне прададзеных ім аўто Chery пяройдзе да «Атлант-М Уручча».

Фота: Office Life

Аўтацэнтр Volkswagen працаваў у Мінску на тым жа месцы пад той жа шыльдай «Атлант-М Уручча» з кастрычніка 2010 года. З 2022-га нямецкі аўтавытворца не пастаўляе сваіх аўто ў Расію і Беларусь.

Чытайце таксама:

«Сёння купляюць тыя, хто стаў у чаргу ў жніўні-верасні». Што ў дылераў з наяўнасцю папулярных мадэлей Geely 

Ратавальнікі прадаюць сапраўдны рарытэт — 50-гадовы пажарны Mercedes-Benz

На заводзе «БелДжы» Лукашэнку паказалі начынку Geely. Колькі беларускага ў аўто?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
1
3
Савет/адказаць/
27.01.2024
Ёсік, павесіцца
3
ЯНКА/адказаць/
27.01.2024
Ёсік, так, хадзіць пешшу. І пажадана задам наперад! Бо яксьці непрыстойна езьдзіць у аўце, калі столькі беларусаў у турмах.
2
Maximus /адказаць/
27.01.2024
Ув. читатели НН, никому не указываю и не делаю из людей дураков. Просто констатация фактов: по роду деятельности я десять лет работаю с китайской техникой. Хорошего мало. Пример-Заявленный! моторесурс китайского дизеля 2.3 литра очень известной марки ( атмосферника) -7000 моточасов. Откиньте смело 25%. Вот и считайте, сколько он проживет. Я не говорю об электронных системах подачи топлива. Там вообще грустно. Но! чем старше дизель и меньше электроники (до 2010 года), тем он крепче Я не знаю, на чем они ездят дома-в Китае, но к нам едет откровенный лом. Особенно последние 2-3 года.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031