Знайсці
22.01.2024 / 14:33РусŁacБел

Ратавальнікі прадаюць сапраўдны рарытэт — 50-гадовы пажарны Mercedes-Benz

Тэхніку МНС, якая адслужыла сваё, распрадаюць. Цяпер на сайце «Белспецкантракта» на продаж выстаўлена некалькі дзясяткаў як грузавых, так і легкавых аўтамабіляў з аўтапарка МНС. Ёсць сярод іх і рэдкі грузавік Mercedes-Benz 1113, 1973 года выпуску, заўважыў abw.by.

Мяркуючы па ўсім, 50-гадовы грузавік да апошняга быў у страі і знаходзіўся ў пажарнай частцы Жыткавіч. Аўтацыстэрну прадаюць за 23600 рублёў (каля 7500 долараў). Аўтамабіль мае 50,5 тысяч км прабегу і знос 90 працэнтаў. Знаходзіцца ў Гомелі.

 

Для Беларусі, вядома, экзэмпляр цікавы, але не ўнікальны. У МНС працавалі, а магчыма, яшчэ і працуюць і больш старыя пажарныя Mercedes-Benz L1113. Напрыклад, у Віцебску гэта грузавік 1966 года выпуску.

 

Грузавік Mercedes-Benz 1113 і 1973 года выпуску быў сфатаграфаваны і ў пажарнай частцы горада Маладзечна. Фота апублікаваў партал Mlyn.by. 

Як адзначалася, у аўтамабілі стаяць арыгінальны рухавік і пажарная помпа. 

Аўтамабілі Mercedes-Benz L1113 выпускаліся з 1959 да 1984 года. Як яны трапілі ў Беларусь? У 1990-я гады супрацоўніцтва паміж Беларуссю і гарадамі-пабрацімамі ў Еўропе было вельмі шчыльным, і розныя асацыяцыі пажарных-выратавальнікаў перадалі краіне нямала старой, але працаздольнай тэхнікі. Некаторыя ўзоры працуюць і да гэтага часу. Але сёе-тое, як відаць, ужо мае знос 90 працэнтаў і выстаўляецца на таргі.

Чытайце таксама:

У Санкт-Пецярбургу зноў згарэў аўтобус МАЗ

Амаль дзве гадзіны ішоў пешшу ў завіруху. АНТ паехаў разбірацца з выпадкам у Полацку, калі кандуктарка высадзіла хлопчыка з аўтобуса

У Жодзіне дзверы аўтобуса заціснулі футра пенсіянеркі, яна загінула

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031