Знайсці
12.01.2024 / 18:061РусŁacБел

Наяўнасць аўтамабільнага тэхагляду збіраюцца правяраць камерамі ў дварах

Генеральны дырэктар РУП «Белтэхагляд» Юрый Лянчэўскі даў інтэрв'ю выданню sb.by, у якім расказаў пра планы ўзмацнення ў Беларусі сачэння за наяўнасцю ва ўладальнікаў аўтамабіляў дзейнага тэхагляду.

Фота: ay.by

«У нашай краіне «Белтэлекам» з'яўляецца самым буйным трымальнікам відэакамер: яны ёсць усюды — ад заправак да скрыжаванняў і двароў, — падкрэсліў Лянчэўскі. — Яны ўжо распрацоўваюць спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, каб іх камеры таксама маглі фіксаваць адсутнасць тэхагляду. Мы распрацоўваем алгарытм узаемадзеяння. Разлічваем, што ўжо ў 2025-м гэта запрацуе».

У лістападзе 2023-га прадстаўнікі «Белтэлекама» таксама заяўлялі, што яны пачынаюць распрацоўку спецыяльнага праграмнага забеспячэння для таго, каб іх камеры маглі фіксаваць адсутнасць тэхнічнага агляду. Таксама ён паведаміў, што, паводле падлікаў арганізацыі, без пройдзенага тэхагляду па дарогах Беларусі ўсё яшчэ ездзяць каля 30% аўтаўладальнікаў.

Чытайце таксама:

«Рэшту доўгу так і не вярнулі». Ці варта прадаваць машыну сваякам ці сябрам?

Знакаміты ліхтаршчык з Брэста паказаў свой «Масквіч-412», з якім не жадае расставацца

Папяровыя дазволы на ўдзел у дарожным руху — усё? Анансавалі пераход на электронныя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
11
0
гердзень /адказаць/
13.01.2024
і калі там стаіць машына, якая ўжо нікуды не паедзе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031